Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НЕБРА́СКА (Nebraska),
штат у цэнтр. частцы ЗША, у бас.р. Місуры. Пл. 200,3 тыс.км². Нас. 1662,7 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г. Лінкальн, найб. горад Омаха. Большая ч.тэр. штата ў межах Вялікіх раўнін, на З адгор’і Скалістых гор (выш. да 1654 м). Клімат умераны, кантынентальны. Сярэднія месячныя т-ры ад -5 °C у студз. да 24 °C у ліпені. Ападкаў 450—700 мм за год. Найб. рэкі Наябрэра і Плат (прытокі р. Місуры), выкарыстоўваюцца на арашэнне. Характэрна натуральная травяністая расліннасць прэрый. У гарах на З хваёвыя лясы (пл. каля 3 тыс.км²). Індустр.-агр. штат. Здабыча нафты, буд. матэрыялаў. Вытв-сць электраэнергіі 27,4 млрд.кВт∙гадз (1998). Працуюць ЦЭС на каменным вугалі і АЭС. Гал. галіны прам-сці: харч. (мясакансервавая, мукамольная, масларобная, цукровая), маш.-буд. (с.-г., транспартнае, выраб эл. і электроннага абсталявання), паліграф., хім. (вытв-сць угнаенняў), каляровая металургія. Больш як 2/3 кошту таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі дае жывёлагадоўля, пераважна мяснога кірунку. Гадуюць (1997, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — 6700, свіней — 3600, авечак — 100. Птушкагадоўля (у 1997—12,1 млн. курэй, 2,3 млн. бройлераў). Вырошчваюць кукурузу, сорга, сою, сеяныя травы, пшаніцу, фасолю, авёс, бульбу, цукр. буракі. Значная частка с.-г. зямель арашаецца. Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЗА́С-НЕБРА́СКА БІЛЬ,
закон, прыпяты ў 1854 па прапанове сенатара С.А.Дугласа кангрэсам ЗША, які даваў права каланістам Канзаса і Небраскі самім вырашаць пытанне аб дапушчэнні ці забароне рабства неграў на сваіх тэрыторыях. Фактычна адмяняў умоўную мяжу паміж свабоднымі і рабаўладальніцкімі штатамі, устаноўленую паводле т. зв. Місурыйскага кампрамісу 1820. Такое рашэнне адпавядала інтарэсам плантатараў-рабаўладальнікаў, якія намагаліся пашырыць рабства на ўсю тэр. ЗША. Прыняцце біля стала адной з прычын грамадз. вайны ў Канзасе паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рабства (1854—56).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НКАЛЬН (Lincoln),
горад у цэнтр.ч. ЗША, на р. Солт-Крык (бас. Місуры). Адм. ц. штата Небраска. Засн. ў 1864 пад назвай Ланкастэр, з 1867 сучасная назва. 192 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, ваенная, харч. (мясная, мукамольная). Вытв-сць дарожна-буд. машын, матацыклаў, вырабаў з пластмас. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎНУ́ТРАНЫ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у цэнтр. частцы ЗША, у штатах Канзас, Аклахома, Аява, Небраска, Місуры, Тэхас. Пл. каля 750 тыс.км². Радовішчы нафты адкрыты ў 1860, прамысл. асваенне з 1887. Адкрыта каля 5000 радовішчаў нафты і больш за 1600 газу. Нафтагазаносныя паклады палеазою. Гал. радовішчы: нафтагазаносныя — Аклахома-Сіці, Уэст-Эдманд, Панхандл, Эльдарада, газавыя — Х’югатан, Мокейн-Лаверн. На тэр. басейна сетка нафта-, газа- і прадуктаправодаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МАХА (Omaha),
горад у цэнтр.ч. ЗША, у штаце Небраска. Засн. ў 1804. 364,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 700 тыс.ж. (1996, частка прыгарадаў у штаце Аява). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Місуры. Аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Аптовы гандаль буйн. раг. жывёлай, свіннямі. Збожжавая і мясная біржы. Буйны цэнтр харч. (мукамольнай, мясной, маслаперапрацоўчай) прам-сці. Вытв-сць сродкаў сувязі, ЭВМ, грузавых аўтамабіляў, прамысл. абсталявання, с.-г. машын, мінер. угнаенняў, выплаўка цынку. 5 ун-таў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ДЛ ((Beadle) Джордж Уэлс) (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). У 1969—93 выкладаў у Бел.АМ. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манум.-скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гасцініцы «Турыст» (1973) і «Асветнікі» ў грамадска-культ. цэнтры мікрараёна Паўд. Захад (1983—84) у Мінску; «Мадонны Чарнобыля» ў г. Любек (1992) і «Рускі анёл» у г. Вармзен (1995) у Германіі; рэльефы «Пераемнасць культур» у бібліятэцы г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1990). «Сцяна міру» для г.Небраска (ЗША, 1993); станковыя кампазіцыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), скульптура «Дакрананне» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН ((Klein) Лоўрэнс Роберт) (н. 14.9.1920, г. Омаха, штат Небраска, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1942). У Масачусецкім тэхнал. ін-це працаваў пад кіраўніцгвам П.Сэмуэльсана. Супрацоўнічаў у Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це. З 1949 праф. Мічыганскага, з 1955 Оксфардскага ун-таў, з 1958 у Пенсільванскім ун-це. У 1975—76 эканам. саветнік прэзідэнта Дж.Картэра. Удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай Уортанскай эканаметрычнай мадэлі эканомікі. Займаўся праблемамі паляпшэння выкладання эканаметрыкі (аўтар «Падручніка эканаметрыкі», 1953, і «Уводзін у эканаметрыку», 1962). У працы «Эканоміка прапановы і попыту» (1983) крытыкаваў погляды Дж.Кейнса (напачатку быў яго прыхільнікам). Нобелеўская прэмія 1980.
Тв.:
Г.З.Елисеев. Пг., 1923;
Очерки рабочей интеллигенции. Т. 1—2. Пг., 1923;
Русский читатель-рабочий. Л., 1925. История безработицы в России, 1857—1919 гг.М., 1925.