Небра́ска

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Небра́ска
Р. Небра́скі
Д. Небра́сцы
В. Небра́ску
Т. Небра́скай
Небра́скаю
М. Небра́сцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Небраска (штат, ЗША) 2/199; 7/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕБРА́СКА (Nebraska),

штат у цэнтр. частцы ЗША, у бас. р. Місуры. Пл. 200,3 тыс. км². Нас. 1662,7 тыс. чал. (1998). Адм. ц.г. Лінкальн, найб. горад Омаха. Большая ч. тэр. штата ў межах Вялікіх раўнін, на З адгор’і Скалістых гор (выш. да 1654 м). Клімат умераны, кантынентальны. Сярэднія месячныя т-ры ад -5 °C у студз. да 24 °C у ліпені. Ападкаў 450—700 мм за год. Найб. рэкі Наябрэра і Плат (прытокі р. Місуры), выкарыстоўваюцца на арашэнне. Характэрна натуральная травяністая расліннасць прэрый. У гарах на З хваёвыя лясы (пл. каля 3 тыс. км²). Індустр.-агр. штат. Здабыча нафты, буд. матэрыялаў. Вытв-сць электраэнергіі 27,4 млрд. кВт·гадз (1998). Працуюць ЦЭС на каменным вугалі і АЭС. Гал. галіны прам-сці: харч. (мясакансервавая, мукамольная, масларобная, цукровая), маш.-буд. (с.-г., транспартнае, выраб эл. і электроннага абсталявання), паліграф., хім. (вытв-сць угнаенняў), каляровая металургія. Больш як ​2/3 кошту таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі дае жывёлагадоўля, пераважна мяснога кірунку. Гадуюць (1997, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — 6700, свіней — 3600, авечак — 100. Птушкагадоўля (у 1997—12,1 млн. курэй, 2,3 млн. бройлераў). Вырошчваюць кукурузу, сорга, сою, сеяныя травы, пшаніцу, фасолю, авёс, бульбу, цукр. буракі. Значная частка с.-г. зямель арашаецца. Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны.

т. 11, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЗА́С-НЕБРА́СКА БІЛЬ,

закон, прыпяты ў 1854 па прапанове сенатара С.А.Дугласа кангрэсам ЗША, які даваў права каланістам Канзаса і Небраскі самім вырашаць пытанне аб дапушчэнні ці забароне рабства неграў на сваіх тэрыторыях. Фактычна адмяняў умоўную мяжу паміж свабоднымі і рабаўладальніцкімі штатамі, устаноўленую паводле т. зв. Місурыйскага кампрамісу 1820. Такое рашэнне адпавядала інтарэсам плантатараў-рабаўладальнікаў, якія намагаліся пашырыць рабства на ўсю тэр. ЗША. Прыняцце біля стала адной з прычын грамадз. вайны ў Канзасе паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рабства (1854—56).

т. 7, с. 584

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НКАЛЬН (Lincoln),

горад у цэнтр. ч. ЗША, на р. Солт-Крык (бас. Місуры). Адм. ц. штата Небраска. Засн. ў 1864 пад назвай Ланкастэр, з 1867 сучасная назва. 192 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, ваенная, харч. (мясная, мукамольная). Вытв-сць дарожна-буд. машын, матацыклаў, вырабаў з пластмас. 2 ун-ты.

т. 9, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНІ ЎНУ́ТРАНЫ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,

у цэнтр. частцы ЗША, у штатах Канзас, Аклахома, Аява, Небраска, Місуры, Тэхас. Пл. каля 750 тыс. км². Радовішчы нафты адкрыты ў 1860, прамысл. асваенне з 1887. Адкрыта каля 5000 радовішчаў нафты і больш за 1600 газу. Нафтагазаносныя паклады палеазою. Гал. радовішчы: нафтагазаносныя — Аклахома-Сіці, Уэст-Эдманд, Панхандл, Эльдарада, газавыя — Х’югатан, Мокейн-Лаверн. На тэр. басейна сетка нафта-, газа- і прадуктаправодаў.

т. 7, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́МАХА (Omaha),

горад у цэнтр. ч. ЗША, у штаце Небраска. Засн. ў 1804. 364,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 700 тыс. ж. (1996, частка прыгарадаў у штаце Аява). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Місуры. Аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Аптовы гандаль буйн. раг. жывёлай, свіннямі. Збожжавая і мясная біржы. Буйны цэнтр харч. (мукамольнай, мясной, маслаперапрацоўчай) прам-сці. Вытв-сць сродкаў сувязі, ЭВМ, грузавых аўтамабіляў, прамысл. абсталявання, с.-г. машын, мінер. угнаенняў, выплаўка цынку. 5 ун-таў.

т. 11, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́ДЛ ((Beadle) Джордж Уэлс) (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),

амерыканскі генетык. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).

т. 3, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл. Нац. АН ЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).

Д.Дж.Крэм.

т. 8, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́РЧАНКА (Станіслаў Міронавіч) (н. 21.1.1938, Масква),

бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). У 1969—93 выкладаў у Бел. АМ. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манум.-скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гасцініцы «Турыст» (1973) і «Асветнікі» ў грамадска-культ. цэнтры мікрараёна Паўд. Захад (1983—84) у Мінску; «Мадонны Чарнобыля» ў г. Любек (1992) і «Рускі анёл» у г. Вармзен (1995) у Германіі; рэльефы «Пераемнасць культур» у бібліятэцы г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1990). «Сцяна міру» для г. Небраска (ЗША, 1993); станковыя кампазіцыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), скульптура «Дакрананне» (1997).

Г.А.Фатыхава.

т. 9, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)