НАХІ́МАЎ Павел Сцяпанавіч [5.7.1802, с. Гарадок (б.с. Гарадок на тэр. сучаснага Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.7.1855], расійскі флатаводзец. Адмірал (1855). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1818), служыў на Балт. флоце. Удзельнік кругасветнага плавання на фрэгаце «Крэйсер» пад камандаваннем М.П.Лазарава (1822—25), Наварынскай бітвы 1827, рус.-тур. вайны 1828—29. Камандаваў фрэгатам «Палада» (з 1829), потым на Чарнаморскім флоце лінейным караблём «Сілістрыя» (з 1834), брыгадай караблёў (з 1845), флоцкай дывізіяй (з 1852). У Крымскую вайну 1853—56 разграміў гал. сілы тур. флоту ў Сінопскай бітве 1853, адзін з кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55 (з лют. 1855 камандзір Севастопальскага порта і ваен. губернатар). 10.7.1855 смяротна паранены на Малахавым кургане. Помнік у Севастопалі (з 1959) і бюст у Вязьме (з сярэдзіны 1990-х г.). У СССР у 1944—91 існавалі ваен. ўзнагароды — ордэн Н. 1-й і 2-й ступеняў і медаль Н. Імем Н. названы шэраг баявых караблёў сав. і рас.ВМФ. З 1955—56 у С.-Пецярбургу дзейнічае Нахімаўскае вучылішча.
Літ.:
Адмирал Нахимов: Док. и очерки. Калининград, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нахімаў П. С. 7/447; 9/462, 526
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР.
Існаваў у 1940—41 і ў 1944—48 у г. Баранавічы. Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага т-ра. Маст. кіраўнік Б.Нахімаў-Дольскі, з 1941 т-р узначальваў Я.Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я.Коласа (рэж. А.Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш. Паказваў канцэртныя праграмы. З пач.Вял.Айч. вайны дзейнасць спыніў, аднавіў у жн. 1944. У пасляваен. рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п’есы. Т-р расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІ (Аляксей Дзянісавіч) (25.2.1889, г. Днепрапятроўск, Украіна — 1.10.1955),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1949). Праф. (1948). З 1910 у МХТ, з 1911 у 1-й студыі МХТ (пазней МХТ 2-і); у 1944—52 у Малым т-ры. Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся выразнасцю, сакавітасцю фарбаў, гумарам, жыццялюбствам, філас. глыбінёй: «Блыха» (1925) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1935) паводле М.Ляскова, «Глыбокая правінцыя» М.Святлова (1935), «Цені» М.Салтыкова-Шчадрына (1953). Педагог яўр. секцыі Бел.драм. студыі ў Маскве. Кіраўнік пастаноўкі «Недарэчнасць» К.Фіна ў БДТ-2 і кансультант пастаноўкі «Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна ў БДТ-3 (1934). Здымаўся ў кіно: «Адмірал Нахімаў», «Кутузаў» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949 (двойчы), 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎНЯ́ (Анатоль Дзмітрыевіч) (2.2.1900, г. Сімферопаль, Украіна — 25.6.1982),
рускі кінааператар, тэарэтык кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Праф. (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1966). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1926). Адзін з заснавальнікаў сав. аператарскай школы. У творчай садружнасці з рэжысёрам У.Пудоўкіным зняў фільмы: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1929), «Мінін і Пажарскі» (1939), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947), «Жукоўскі» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951; апошнія 3 фільмы разам з аператарам Т.Лобавай). Творчасць Галаўні блізкая да традыцый рус.рэаліст. жывапісу з улікам спецыфікі кіно. Смела выкарыстоўваў дынамічныя магчымасці камеры і асвятлення.
Тв.:
Съёмка цветного кинофильма. М., 1952;
Мастерство кинооператора. М., 1965;
Творчество оператора фильма. М., 1978.
Літ.:
Громов Е.С. Кинооператор Анатолий Головня. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУДО́ЎКІН (Усевалад Іларыёнавіч) (28.2.1893, г. Пенза, Расія —30.6.1953),
расійскі кінарэжысёр, акцёр, тэарэтык кіно; адзін з заснавальнікаў сав. кінематаграфіі. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914), у 1922—24 вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з М.Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў этапную для сав. кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драм. масавымі сцэнамі, паэт. вобразамі, псіхал. распрацоўкай характараў. Сярод інш. фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з М.Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Д.Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафес. выканаўцам паводле сістэмы К.Станіслаўскага. Аўтар кн. «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1951.