Наліўное судна 7/381, гл. Танкер

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ДЗІ-ТАРТА́Р,

наліўное вадасховішча ў Іраку, у міжрэччы Тыгра і Еўфрата. Напаўняецца водамі р. Тыгр. Створана ў 1957—76 для барацьбы з паводкамі і ірыгацыі. Пл. 3400 км², даўж. 100 км, аб’ём вады 85,5 км³.

т. 3, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВІЧЫ́ 2-я,

вадасховішча ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крывічы. Створана ў 1991. Пл. 0,47 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 11,9 м, аб’ём вады 1,51 млн. м³. Наліўное. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.

т. 8, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ХАЎКА,

вадасховішча ў Беларусі, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у пойме ракі Нясета. За 10 км на Захад ад гарадскога пасёлка Клічаў, каля вёскі Арэхаўка. Створана ў 1983 для рыбагадоўлі, арашэння і рэкрэацыі. Плошча 1,02 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,86 км, найбольшая глыбіня 5,5 м. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Нясета.

т. 2, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РКІ,

вадасховішча ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскай вобл., за 13 км на У ад г. Слуцк, каля в. Боркі. Створана ў 1984. Пл. 0,72 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,8 км, найб. глыб. 4 м. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з р. Слівянка па напорным вадаводзе. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі.

т. 3, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗЯНО́Е КО́ЛА,

прыстасаванне ў выглядзе кола з лопасцямі, якое прыводзіцца ў дзеянне энергіяй патоку вады; самы просты гідраўлічны рухавік. Бывае ніжнябойнае (падліўное), сярэднябойнае і верхнябойнае (наліўное). Магутнасць да дзесяткаў кілават. Выкарыстоўваецца са стараж. часоў у сістэмах арашэння (Егіпет, Індыя, Кітай і інш.), на Беларусі — для прыводу ў дзеянне вадзяных млыноў, машын і механізмаў дробных вытв-сцяў.

т. 3, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎКІ́,

вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км², даўж. 2,5 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн. м³. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі, як месца адпачынку.

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́Р’ІНА ГО́РКА,

вадасховішча ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на З ад г. Мар’іна Горка. Створана ў даліне р. Цітаўка ў 1962. Наліўное. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 2,2 м, аб’ём вады 1,02 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,95 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і рэкрэацыі.

т. 10, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАПАЛЕ́СКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. каля в. Новае Палессе. Створана ў 1986. Пл. 0,7 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 2,2 млн. м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Каросцінка. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,1 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБЛЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 28 км на З ад г. Масты, каля в. Дубляны. Створана ў даліне р. Верацейка ў 1984. Пл. 0,5 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 1,37 млн. м³. Наліўное. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства, рэкрэацыі.

т. 6, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)