вадасховішча ў Беларусі, у Слуцкім р-не Мінскай вобл., за 13 км на У ад г. Слуцк, каля в. Боркі. Створана ў 1984. Пл. 0,72 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 0,8 км, найб.глыб. 4 м. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з р. Слівянка па напорным вадаводзе. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі.