АЛКІ́НЫ,
ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з трайной сувяззю ў малекуле C≡C. Найпрасцейшы з іх ацэтылен. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні.
т. 1, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬМАСКО́П (ад фільм + ...скоп),
аптычная прылада для разглядвання на прасвет кадраў дыяфільма (асобных дыяпазітываў на кінаплёнцы). Часам Ф. называюць найпрасцейшы дыяскоп.
т. 16, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІНТАРЫСКО́П (ад грэч. spintharis іскра + ...скоп),
прылада для візуальнага назірання α-часціц; найпрасцейшы сцынтыляцыйны лічыльнік. Калі α-часціца трапляе на экран, пакрыты сцынтылявальным рэчывам (напр., сярністы цынк), адбываецца слабая бачная вокам светлавая ўспышка (сцынтыляцыя).
т. 15, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́КЛЬ (франц. monocle ад грэч. monos адзін + лац. oculus вока),
1) найпрасцейшы фотааб’ектыў звычайна ў выглядзе выпукла-ўвагнутай лінзы. Выкарыстоўваўся ў фотаапаратах для партрэтнай і пейзажнай здымкі.
2) Лінза ў аправе або без яе, якая ўстаўлялася ў вочную ўпадзіну. Выкарыстоўвалася замест акуляраў.
т. 10, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЛЕНГЛІКО́ЛЬ,
арганічнае злучэнне, найпрасцейшы гліколь, HOCH2CH2OH.
Бясколерная вязкая гіграскапічная гаручая вадкасць без паху з саладкаватым смакам. tпл -12,7 °C, tкіп 197,6 °C. Добра раствараецца ў вадзе, спіртах, кетонах. У прам-сці атрымліваюць гідратацыяй этыленаксіду і інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці сінт. валокнаў, антыфрызаў і інш. Таксічны.
т. 18, кн. 1, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІАКСА́ЛЬ, шчаўевы альдэгід,
найпрасцейшы дыальдэгід, CHO—CHO. Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну tпл 15 °C, tкіп 51 °C, шчыльн. 1140 кг/м³ (20 °C). Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Вадкі гліаксаль у прысутнасці вільгаці ператвараецца ў цвёрды палімер. Выкарыстоўваюць як тэкстыльна-дапаможнае рэчыва (надае незмінальнасць баваўняным і віскозным тканінам), для атрымання кубавых фарбавальнікаў. Гліаксаль раздражняе скуру.
т. 5, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць),
прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл. Рэастат).
т. 2, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНАСЦЬ,
найпрасцейшы від функцыянальнай залежнасці (гл. Функцыя). Адрозніваюць П. прамую (у = k∙x) і адваротную (y = k/x), дзе пастаянны множнік k наз. каэфіцыентам П. Напр., шлях s цела пры раўнамерным руху прапарцыянальны часу t : s = v∙t (каэф. П. — скорасць v); даўжыня асновы прамавугольніка з зададзенай плошчай S адваротна прапарцыянальная вышыні h : y = S/h (каэф. П. — плошча S).
т. 13, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТО́Н,
найпрасцейшы кетон, CH3COCH3. Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, мал. м. 58,08, tкіп 56,1 °C, шчыльн. 0,79∙103 кг/м³, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. Атрымліваюць гідратацыяй прапілену з наступным акісленнем прамежкавага ізапрапілавага спірту: CH3CH=CH2 CH3CH(OH)CH3 CH3COCH3. Растваральнік для перхлорвінілавых, поліакрылавых лакаў, ацэтатаў цэлюлозы, зыходнае рэчыва ў вытв-сці акрылавых манамераў, стабілізатараў палімераў, лекаў і інш.
т. 2, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАПРАПІ́ЛАВЫ СПІРТ, ізапрапанол, 2-прапанол,
найпрасцейшы другасны спірт аліфатычнага рада, СН3СН(ОН)СН3. Бясколерная вадкасць, tкіп 82,4 °C, шчыльн. 785,5 кг/м³ (20 °C). Змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі ў любых суадносінах. У прам-сці атрымліваюць гідратацыяй прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ацэтону, як растваральнік у лакафарбавай, парфумерна-касметычнай, фармацэўтычнай прам-сці, антыфрыз. Шкодна ўплывае на ц. н. с., больш таксічны за этанол.
т. 7, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)