найпрасце́йшы

прыметнік, якасны, найвышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. найпрасце́йшы найпрасце́йшая найпрасце́йшае найпрасце́йшыя
Р. найпрасце́йшага найпрасце́йшай
найпрасце́йшае
найпрасце́йшага найпрасце́йшых
Д. найпрасце́йшаму найпрасце́йшай найпрасце́йшаму найпрасце́йшым
В. найпрасце́йшы (неадуш.)
найпрасце́йшага (адуш.)
найпрасце́йшую найпрасце́йшае найпрасце́йшыя (неадуш.)
найпрасце́йшых (адуш.)
Т. найпрасце́йшым найпрасце́йшай
найпрасце́йшаю
найпрасце́йшым найпрасце́йшымі
М. найпрасце́йшым найпрасце́йшай найпрасце́йшым найпрасце́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

найпрасце́йшы прил. превосх. ст. са́мый просто́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаскла́д, -у, -дзе, м. (спец.) Найпрасцейшы від алгебраічнага выразу элементарнай алгебры; прыватны выпадак мнагаскладу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просте́йший найпрасце́йшы, са́мы про́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адначле́н, ‑а, м.

Найпрасцейшы від алгебраічных выразаў элементарнай алгебры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛКІ́НЫ,

ненасычаныя ацыклічныя вуглевадароды з трайной сувяззю ў малекуле C≡C. Найпрасцейшы з іх ацэтылен. Гл. таксама Ненасычаныя злучэнні.

т. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛЬМАСКО́П (ад фільм + ...скоп),

аптычная прылада для разглядвання на прасвет кадраў дыяфільма (асобных дыяпазітываў на кінаплёнцы). Часам Ф. называюць найпрасцейшы дыяскоп.

т. 16, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІНТАРЫСКО́П (ад грэч. spintharis іскра + ...скоп),

прылада для візуальнага назірання α-часціц; найпрасцейшы сцынтыляцыйны лічыльнік. Калі α-часціца трапляе на экран, пакрыты сцынтылявальным рэчывам (напр., сярністы цынк), адбываецца слабая бачная вокам светлавая ўспышка (сцынтыляцыя).

т. 15, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сі́мплекс

(лац. simplex = просты)

мат. найпрасцейшы выпуклы шматграннік дадзенай колькасці вымярэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАНО́КЛЬ (франц. monocle ад грэч. monos адзін + лац. oculus вока),

1) найпрасцейшы фотааб’ектыў звычайна ў выглядзе выпукла-ўвагнутай лінзы. Выкарыстоўваўся ў фотаапаратах для партрэтнай і пейзажнай здымкі.

2) Лінза ў аправе або без яе, якая ўстаўлялася ў вочную ўпадзіну. Выкарыстоўвалася замест акуляраў.

т. 10, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)