Мік Лепа (7.12.1911, Арукюла Вільяндзіскага пав., Эстонія — 6.12.1978), эстонскі жывапісец. Вучыўся ў Маст.-прамысл. вучылішчы (1927—30) у Таліне, у Вышэйшай маст. школе «Палас» (1931—32, 1936—39) у Тарту. У 1941 выкладаў у Вышэйшай маст. школе імя К.Мягі ў Тарту, з 1944 у Талінскім ін-це прыкладнога мастацтва, з 1951 у Маст. ін-це Эстоніі ў Таліне (з 1965 праф.). Творам уласцівы абагульнена-сімвалічныя вобразы, тэатр. сцэнічнасць, спалучэнні буйных, часам блізкіх да манахромных дэкар. паводле колеру плоскасцей: «Смалільшчыцы лодак» (1939), «Мыццё авечак», «Вячэрні пейзаж» (абодва 1959); «Дзяўчаты шыюць» (1965), «Песні часоў» (1970), «Чалавек і космас» і «Кола часу» (абодва 1971). Дзярж. прэмія Эстоніі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЕЦ ((Nĕmec) Богуміл) (12.3.1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7.4.1966),
чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. цыталогіі раслін. Акад. Чэшскай АН (1918). Ганаровы член с.-г.АН у Стакгольме. Скончыў Пражскі ун-т (1895), працаваў у ім. У 1901—38 дырэктар Ін-та анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ун-та. Навук. працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.
фінскі пісьменнік. Чл. Фінскай АН (з 1957). Вывучаў тэалогію, філасофію і гісторыю л-ры ў Хельсінкскім ун-це. Падарожнічаў па розных краінах Еўропы, працаваў журналістам, займаўся літ. крытыкай. Дэбютаваў зб. мадэрнісцкіх вершаў «Уцёкі ад бога» (1925). З 1938 прафесійны літаратар. Праблемам сучаснасці прысвяціў раманы «Вялікія ілюзіі» (1928), «Апельсінавае зярнятка» (1931), «Чужак прыйшоў на двор» (1937), зб. навел «Волаты ўсе памерлі» (1930). Еўрап. вядомасць прынеслі гіст. раманы «Сінухе, егіпцянін» (1945), «Турмс Неўміручы» (1955), «Рымлянін Мінут» (1964), дзеянне якіх разгортваецца ў эпоху стараж. цывілізацый. Аўтар п’ес, перакладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКШТА́НАЎ (Іосіф Пятровіч) (22.8. 1911, г. Сумы, Украіна — 11.9.1986),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў студыі т-ра імя Лесі Украінкі ў Кіеве (1936), Т-ра імя Станіслаўскага ў Маскве (1939). Працаваў у т-рах Расіі. З 1952 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. З 1960 рэжысёр, у 1980—85 артыст Бел. філармоніі. Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у рус.драм. т-ры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А.Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В.Мінко і «Вясна ў Маскве» В.Гусева (1953), «Паўторны візіт» С.Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А.Арбузава (1958).