Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЕ́НКІ (Łazienki),
палацава-паркавы комплекс 17—19 ст. у Варшаве; помнік ранняга класіцызму з рысамі барока. Былая каралеўская рэзідэнцыя. Пабудовы комплексу адметныя строгімі формамі і камернымі маштабамі архітэктуры, гарманічнай сувяззю з пейзажным паркам. На сажалцы выспа з каралеўскім палацам (напачатку купальня кн. Любамірскіх, 1683—90, арх. Тыльман Гамерскі; перабудавана ў 1784—95, арх. Д.Мерліні, інтэр’еры яго ж і Я.Камзетцэра). У парку: «Белы домік» (1774—77, размалёўкі Я.Б.Плерша, Я.Сціслы), палац «Мысьлевіцы» (1775—79, абодвух арх.Мерліні; размалёўкі Плерша, А.Герлічкі), павільёны, каланады, скульптура А.Лебрэна і Я.Манальдзі, помнік Ф.Шапэну (1907—26, скульпт. В.Шыманоўскі). Пашкоджаны ў 1945, адноўлены ў 1964. Цяпер музей.
польскі архітэктар. Вучыўся ў Д.Мерліні. З 1781 працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1783—86 наведаў Італію. Пабудовы ў стылі класіцызму 18 ст. адметныя строгасцю аблічча, вытанчанасцю прапорцый: палацы ў Бялачаве (1797—1800), Бейсце (абодва Свентакшыскае ваяв.; 1802), Бельведэр у Варшаве (1818—22), павільёны (1816—18) на вул. Грахоўскай і пл. Уніі ў Варшаве і інш.