расійскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1969). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.АМСССР (1973). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). З 1937 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (з 1950 праф.). Аўтар твораў ваен. тэматыкі, лірычных жанравых сцэн: «Перамога. Берлін, 1945 год» (1947), «Пасля дэманстрацыі» (1949), цыклы «Людзі цаліны», «Цаліннікі» (1950—70-я г.) і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1967.
Дз.Мачальскі. Навасёлы. З палаткі ў новы дом. 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мачальскі Дз. 9/308
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРХАТКО́Ў (Антон Стафанавіч) (н. 17.1.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1940; пед. М.Крымаў і П.Пятровічаў), вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (1944—48, пед. С.Герасімаў, П.Пакаржэўскі, Д.Мачальскі), працаваў у майстэрні В.Бялыніцкага-Бірулі (1945—47). Бархаткоў — майстар рэаліст. жывапісу. У пейзажных і тэматычных палотнах адчуваецца ўплыў мастацтва перадзвіжнікаў. У работах — яркасць уражання ад прыроды, маляўнічае бачанне свету, жыццесцвярджальная гама фарбаў — простая філасофія быцця. Працуе ў жанры лірычнага пейзажа, партрэта і тэматычнай карціны. Асн. творы: «Раніца на беразе ракі» (1943), «Партрэт В.К.Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Вясна на Нёмане», «Поўдзень на сенажаці» (абодва 1960), «Статак» (1962), «Вечар на Бярэзіне» (1969), «Бэз» (1970), «Дарога ў Вязынку» (1972), «Перад Новым годам. Снежань» (1976), «Стажок», «Позняя восень» (абодва 1978), «Зямля беларуская» (1980), «Возера» (1983), «Апошні прамень» (1985), «Залатая восень» (1986), «Восеньскі нацюрморт» (1992), «Восень. Лісце плыве» (1993), «Канец сакавіка. Алея» (1994) і інш.