ПАДВО́ДНАЯ ЎСКРА́ІНА МАЦЕРЫКА́,
частка мацерыка, размешчаная ніжэй узроўню акіяна, характарызуецца мацерыковым тыпам зямной кары. Па асаблівасцях рэльефу звычайна падзяляецца на шэльф, або мацерыковую водмель, мацерыковы схіл і мацерыковае падножжа. У параўнанні з платформавымі ўчасткамі сушы «гранітны» слой у межах П.у.м. значна меншы, на мяжы мацерыковага падножжа з ложам акіяна ён выкліньваецца і саступае месца акіянічнай зямной кары. У межах П.у.м. найб. актыўна адбываюцца працэсы: дзейнасць хваль, прылівы і адлівы, цячэнні і інш.
т. 11, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВО́СТРАЎ,
участак сушы, які рэзка і далёка выдаецца ад краю мацерыка або вострава ў мора. Большасць П. — прамы працяг мацерыка (Апенінскі, Малая Азія, Лабрадор). Некаторыя П. раней былі астравамі, а затым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Фларыда). Самы вялікі П. Зямлі — Аравійскі.
т. 12, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ СВЕТ,
назва часткі паўд. заатлантычнага мацерыка, якая была адкрыта партугальцамі ў 1500 і 1501—02, прапанаваная А.Веспучы (1503) у процівагу вядомаму раней еўрапейцам Старому Свету. Пазней гэту назву пачалі выкарыстоўваць да ўсяго паўд. мацерыка, а з 1541, разам з назвай «Амерыка», яна была пашырана і на паўн. мацярык як 4-ю частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.
т. 11, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЙРАН (Byron),
мыс; самы ўсходні пункт мацерыка Аўстралія (28°38′ паўд. ш. і 153°30′ усх. д.).
т. 2, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́НЬЯС (Parifias),
мыс у Перу, крайні зах. пункт мацерыка Паўд. Амерыка (4°45′ паўд. ш. і 81°20′ зах. д.).
т. 12, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫСАН (Murchison),
мыс на п-ве Бутыя (Канада), самы паўн. пункт мацерыка Паўн. Амерыкі (71°50′ паўн. ш. і 94°45′ з.д.).
т. 10, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫП-ПОЙНТ (Steep Point),
мыс на п-ве Ідэл-Ленд, самы зах. пункт мацерыка Аўстралія (113°05′ усх. д., 26°09′ паўд. ш.).
т. 15, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНІ МЫС (South East Point). На п-ве Уілсанс-Промантары, паўд. край мацерыка Аўстралія (39°11′ паўд. ш. і 146°25′ усх. д.).
т. 12, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЧАРЛЬЗ (Saint Charles),
мыс на п-ве Лабрадор (Канада), крайні ўсх. пункт мацерыка Паўн. Амерыка (52°24′ паўн. ш. і 55°40 зах. д.).
т. 14, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУТРЫМАЦЕРЫКО́ВАЕ МО́РА,
мора, якое глыбока ўдаецца ў сушу ў межах мацерыка (напр., Азоўскае, Белае, Балтыйскае). Утвараецца ў выніку апускання сушы і яе затаплення водамі акіяна.
т. 16, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)