ІСАКА́ДЗЕ (Ліяна Аляксандраўна) (н. 2.8.1946, Тбілісі),

грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.

т. 7, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ВІ,

акультураная кветкавая расліна роду актынідыя. Радзіма Аўстралія і Акіянія. Дзікарослыя віды роду пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі.

Павойная ці лазячая дравяністая кустападобная ліяна. Кветкі аднаполыя, радзей двухполыя, жоўтыя ці чырванаватыя. Плады — зялёныя або зеленавата-жоўтыя ягады, ядомыя. Багаты вітамінамі C, B, правітамінам A, жалезам, каліем, кальцыем, магніем, цукрам. Спажываюць у сырым, вараным, сушаным, замарожаным і марынаваным выглядзе.

У.П.Пярэднеў.

Ківі: галінка з пладамі і плод у разрэзе.

т. 8, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ДРАВАЯ ПАДЗЬ,

запаведнік у Расіі, у Прыморскім краі, на зах. беразе Амурскага зал. Засн. ў 1916 з мэтай аховы прыроднага комплексу ландшафтаў трацічнага і мелавога перыядаў. Пл. каля 17,9 тыс. га. Пераважны рэльеф — ступеньчатыя горныя хрыбты выш. 300—400 м. Расліннасць характэрная для Паўд. зоны хвойна-шыракалістых барэальных лясоў. Пераважаюць дубовыя, клянова-ліпавыя і мяшаныя шыракалістыя лясы. Шмат ліян. Вышэйшых раслін 817 відаў, з іх рэдкія — жалезная бяроза, ліяна арысталохія, зопнік Максімовіча, жэньшэнь. У фауне 57 відаў млекакормячых, у т. л. рэдкія — тыгр, леапард, харза, гіганцкая буразубка; 250 відаў птушак, у т. л. рэдкія качка-мандарынка, сіні салавей і інш; паўзуны, земнаводныя. Насякомыя эндэмікі: вусач далёкаўсходні, хвастаносец Маака.

т. 8, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІ́КІ ВІНАГРА́Д (Vitis sylvestris),

лясны вінаград, дзікі еўрап.-азіяцкі від вінаграду. Паводле інш. уяўленняў, падвід або форма вінаграду культурнага — звычайнага (V. vinifera) ці яго здзічэлая форма, магчыма, продак. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе, Закарпацці, Прыднястроўі, Крыме, на Каўказе, у Малой, Сярэдняй і Зах. Азіі. Расце дзіка ў далінах рэк, поймавых лясах, у хмызняках і на камяністых схілах.

Двухдомная лістападная ліяна або куст, які сцелецца, з лазячымі парасткамі даўж. да 10 м і дыям. 10—15 см. укрытымі буравата-шэрай карой. Лісце амаль цэласнае, 3—5-лопасцевае, круглаватае, ныркападобнае, па краі няроўна буйназубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, зеленаватыя, сабраныя ў складаныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — чорная, з шызым налётам, зрэдку белая ягада. Харч., вітамінаносная расліна, выкарыстоўваецца ў селекцыі культ. сартоў вінаграду. Дз. в. часам наз. расліны з роду дзявочы вінаград.

Г.У.Вынаеў.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)