лія́на, -ы, мн. -ы, лія́н, ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная галоўным чынам у трапічных і субтрапічных лясах.

|| прым. лія́навы, -ая, -ае.

Л. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лія́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лія́на лія́ны
Р. лія́ны лія́н
Д. лія́не лія́нам
В. лія́ну лія́ны
Т. лія́най
лія́наю
лія́намі
М. лія́не лія́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лія́на ж., бот. ли́ана

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лія́на, ‑ы, ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян. Самуйлёнак. Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры. Крапіва.

[Фр. liane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лія́на ж бат Line f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лія́на ’павойная кустовая або дрэвавая расліна’ (ТСБМ). Запазычана з франц. liane ’тс’ (< lier ’вязаць, звязваць, злучаць’) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 73) або праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ісакадзе Ліяна Аляксандраўна

т. 7, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лиа́на лія́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

liana [liˈɑ:nə] n. bot. лія́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кірказо́н, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна або дрэвападобная ліяна сямейства кірказонавых з сэрцападобным лісцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)