электрамеханічная машына для механізацыі касавых аперацый, уліку грашовых паступленняў, падсумоўвання кошту пакупкі (паслуг) і выдачы касавага чэка. Асн. частка машыны — электронны лічыльны механізм з прыстасаваннем, якое друкуе на кантрольнай стужцы лічбы-сумы або ўмоўныя знакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧЫ́ЛЬНІК ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
электравымяральная прылада для ўліку выпрацаванай (адпушчанай) або спажытай актыўнай і рэактыўнай электраэнергіі за пэўны прамежак часу. У ланцугах пастаяннага току (электрыфікаваны чыг. транспарт, электролізныя ўстаноўкі) выкарыстоўваюцца Л.э. магнітаэл., фера- і электрадынамічнай, электралітычнай сістэм, у ланцугах пераменнага току (прамысл. электрапрывод, асвятляльныя сеткі, камунальныя спажыўцы) — індукцыйныя і электронныя.
Л.э. бываюць аднафазныя (1-элементныя) і трохфазныя (2- і 3-элементныя). У эл. сетках напружаннем да 1 кВ уключаюцца паслядоўна ў ланцуг або праз трансфарматары току, вышэй за 1 кВ — праз трансфарматары напружання і току. Найб. пашыраны Л.э. індукцыйнай вымяральнай сістэмы, маюць ланцугі току і напружання. Токі, якія працякаюць па гэтых ланцугах, ствараюць у электрамагнітах пераменныя магн. патокі Фu і Фi. У выніку ўзаемадзеяння патоку Фu з віхравымі токамі, якія наводзяцца ў дыску патокам Фi узнікае вярчальны момант. Колькасць абаротаў рухомай ч. лічыльніка прапарцыянальна спажытай энергіі, што паказвае лічыльны механізм, злучаны з воссю дыска.
М.А.Караткевіч.
Індукцыйны аднафазны лічыльнік электрычны: 1, 2 — электрамагніты паслядоўнага і паралельнага ланцуга; 3 — лічыльны механізм; 4 — тармазны магніт; 5 — алюмініевы дыск; 6 — нагрузка; U — напружанне; Фi Фu — магнітныя патокі, што ствараюцца токам нагрузкі і токам у ланцугу напружання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙКА,
1) інструмент для правядзення прамых ліній на плоскасці і выканання некаторых вымярэнняў. Чарцёжная Л. для правядзення паралельных ліній наз.рэйсшынай (бывае Т-падобная і механізаваная, з сістэмай ролікаў і нітак), для правядзення крывых ліній — лякала (гл. таксама Чарцёжна-канструктарская тэхніка).
2) Л. праверачная — стальная або чыгунная, для праверкі прамалінейнасці паверхняў дэталей станкоў, машын і інш.Даўж. да 4 м.
3) Лічыльны інструмент для інж. вылічэнняў — лагарыфмічная лінейка.
4) Шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжнай перагародкай, у якім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху; гар. транспарт у 19 ст. ў Расіі.