Лірычная песня 6/384; 7/417; 12/532

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лірычная трагедыя 3/521; 6/464; 9/94; 10/639

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІРЫ́ЧНАЯ ПАЭ́МА,

гл. ў арт. Паэма.

т. 9, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРГ ((Berg) Альбан) (9.2.1885, Вена — 24.12.1935),

аўстрыйскі кампазітар. Вучыўся ў А.Шонберга (1904—10). Разам з Шонбергам і А.Вебернам уваходзіў у новую венскую школу. Прадстаўнік муз. экспрэсіянізму (струнны квартэт, 1910, 4 п’есы для кларнета і фп., 1913). Дасягнуў вяршыні ў жанры песні (5 песень на сл. П.​Альтэнберга, 1912). Опера Берга «Воцэк» (паводле п’есы Г.​Бюхнера, 1925, Берлін) — адна з вяршыняў опернай драматургіі 20 ст. Адзін са стваральнікаў серыйнай тэхнікі і дадэкафоніі. Выкарыстоўваў найб. сучасныя прыёмы, у т. л. калажЛірычная сюіта» для стр. квартэта, 1926). Стварыў новыя тыпы камернага ансамбля («Лірычная сюіта») і інстр. канцэрта (камерны і для скрыпкі з арк. «Памяці анёла», 1935). Аўтар прац пра кампазітараў новай венскай школы.

Літ.:

Тараканов М. Музыкальный театр Альбана Берга. М., 1976;

Adorno W. Alban Berg. Wien, 1968.

т. 3, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЕ́ЎСКАЯ (Тамара Рыгораўна) (н. 27.5.1940, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),

бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). З 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.​Абеліёвіча, У.​Будніка, Г.​Вагнера, В.​Войціка, Я.​Глебава, У.​Дарохіна, Э.​Зарыцкага, Л.​Захлеўнага, І.​Лучанка, У.​Прохарава, Ю.​Семянякі, Э.​Ханка.

т. 13, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ФЕ (Барыс Ісакавіч) (23.11.1918, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 12.12.1943),

бел. літ.-знавец. Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1937—41). Загінуў на фронце. Даследаваў бел. л-ру 19 ст., творчасць Я.​Купалы: арт. «Літаратурна-гістарычнае значэнне «Тараса на Парнасе», «Паэма «Тарас на Парнасе» Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні», «Аб рамантызме Купалы», «Лірычная паэма Купалы «Яна і я» (усе 1940).

Літ.:

Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 53—54.

т. 7, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУСЬКО́ (Мікола) (Мікалай Іосіфавіч; н. 27.9.1940, в. Пагарэлка Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прам-сці (1962) і Маскоўскі нар. ун-т мастацтваў (1967). Друкуецца з 1970. У зб-ках вершаў «У Нёмна на плячах» (1986), «Сузор’е Шаляў» (1995) паэт. асэнсаванне гіст. вопыту, урокаў вайны і міру. Вершам уласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, назіральнасць, трапнасць дэталяў. Піша таксама для дзяцей (зб-кі «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка», 1993; «Шасцікрылец Хмарагон», 1996).

т. 3, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБА́НАВА (Марыя Іванаўна) (11.11.1900, Масква — 4.4.1983),

руская актрыса. Нар. арт. СССР (1954). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920 у Т-ры РСФСР 1-м (пазней Т-р імя У.​Меерхольда). У 1927—80 у Маскоўскім т-ры імя У.​Маякоўскага. Лірычная актрыса, майстар тонкага псіхал. малюнка ролі: Паліна («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Гога («Чалавек з партфелем» А.​Файко), Джульета («Рамэо і Джульета» У.​Шэкспіра), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Таня («Таня» А.​Арбузава). Дзярж. прэмія СССР 1941.

т. 2, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРАЎЛЁЎ (Дзмітрый Мікалаевіч) (24.10.1900, с. Аляксееўка Першамайскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 1991),

расійскі акцёр, артыст эстрады. Нар. арг. СССР (1979). У 1927 скончыў вучылішча пры Т-ры імя Я.​Б.​Вахтангава; да 1939 акцёр гэтага т-ра. На эстрадзе з 1931. Майстар мастацкага слова. У рэпертуары творы А.​Пушкіна, А.​Чэхава, А.​Блока, М.​Горкага, Л.​Талстога, У.​Маякоўскага, П.​Мерымэ і інш. У тэмпераментным выкананні Ж. спалучалася лірычная і гераічная накіраванасць. Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 6, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́СКІН (Веньямін Львовіч) (28.4.1899, г. Панявежыс, Літва — 12.8.1952),

яўрэйскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна III» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.​Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1946 Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948. Рэпрэсіраваны ў 1948.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)