эстонская пісьменніца. Скончыла жаночую школу ў Пярну (1861). Друкавалася з 1863 (зб. апавяданняў «Мельнік і яго нявестка»). Аўтар зб-каў паэзіі «Лугавыя кветкі» (1866), «Салавей з берагоў Эмаёгі» (1867), прасякнутых любоўю да радзімы, народа, імкненнем абудзіць нац. самасвядомасць. Лірыка-рамант. вершы К. адметныя смеласцю паэт. вобразаў, узвышанасцю пачуццяў; многія з іх сталі нар. песнямі. Яе п’есы «Стрыечны браток з Саарэмаа» (1870), «Гэтакі Мульк, або Сто пураў солі» (1872), «Гарэлка сватоў» (1880, апубл. 1946) — вытокі нац. драматургіі і т-ра. Асобныя творы К. на бел. мову пераклаў І.Скурко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШЛідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖАНАВАЛідзія Міхайлаўна (н. 4.3.1924, Масква),
бел. артыстка балета Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыла клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 узначальвала музей, з 1975 — архіў Творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». Выканальніцкі стыль Р. вызначаўся пранікнёным лірызмам, чысцінёй і высакароднасцю пластычнай формы. Найб. поўна гэтыя якасці выявіліся пры стварэнні вобразаў Марынкі («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова—А.Ермалаева), Надзейкі («Князь-возера» В.Залатарова—К.Мулера), Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Нікіі («Баядэрка» Л.Мінкуса), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева). Сярод інш. партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).
Літ.:
Чурко Ю. Лідзія Ражанава // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Громава Н. Цярністы шлях творчасці // Мастацтва Беларусі. 1984. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВАЛідзія Аляксееўна (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),
рус. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел.пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАКІНА́ЕВАЛідзія Іларыёнаўна (5.4.1905, в. Мязга Валагодскай вобл., Расія — 29.1.1990),
бел. дэрматавенеролаг. Д-рмед.н. (1963), праф. (1964). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1938). З 1946 працавала ў ім. У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, абмене рэчываў у хворых на дэрматозы, па псарыязе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВАЛідзія Ільінічна (22.1.1899, Масква — 13.11.1962),
расійскі рэжысёр дакумент. кіно. У кіно з 1925. З 1953 на студыі «Маснавукфільм». Работы С. адлюстроўвалі важныя падзеі ў жыцці краіны: «Ёсць метро» (1932), «Савецкая жанчына» (1937), «Моладзь абараняе Радзіму» (1942), «Арлоўская бітва» (1944), «Савецкі Казахстан» (1951) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1949, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫЛЮ́КЛідзія Уладзіміраўна (н. 25.9.1926, г. Гродна),
бел. педагог. Канд.пед.н. (1969), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1952). З 1955 у Гродзенскім ун-це (у 1971—82 прарэктар, заг. кафедры, у 1982—91 дэкан). Даследуе тэарэт. праблемы геаметрыі, формы і метады арг-цыі прафес.-пед. падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі.
Тв.:
Аффинные преобразования. Гродно, 1992 (у сааўт.);
Аналітычная геаметрыя: Дапаможнік для студэнтаў. Ч. 1—2. Гродна, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАВАЛідзія Іванаўна (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЙЧУ́КЛідзія Уладзіміраўна (н. 3.6.1941, с. Траешчына Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыеэкалогіі і фітатэрапіі. Канд.мед.н. (1969), праф. (1994). Скончыла Вінніцкі мед.ін-т (1963). З 1983 у Брэсцкім ун-це. Навук. працы па выкарыстанні метадаў фітатэрапіі ў лячэнні і прафілактыцы эндакрынных захворванняў.
Тв.:
Сахароснижающие растения. Мн., 1989;
Лечение сахарного диабета растениями. Мн., 1998;
Секреты траволечения. Мн., 1998 (разам з Л.А.Бажэнавай).