АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімецрым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА (Лідзія Аляксееўна) (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),
рус. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел.пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТ, Гіякінф,
у грэчаскай міфалогіі прыгожы юнак, любімецАпалона; сын спартанскага цара Амікла, праўнук Зеўса. Дыск, кінуты Апалонам, выпадкова забіў Гіяцынта. З крыві Гіяцынта выраслі кветкі гіяцынты. Месцам культу Гіяцынта быў г. Аміклы каля Спарты. У гонар Апалона ладзілі свята гіякінфія. Сюжэт міфа адлюстраваны ў карціне Дж.Цьепала, оперы В.А.Моцарта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТЫС,
у грэчаскай міфалогіі бог фрыгійскага паходжання, любімец Вялікай маці багоў Кібелы. Сімвалам Атыса была хвоя. Паводле адной з легендаў, ён вылегчаў сябе ў рэліг. экстазе і стаў вярх. жрацом культу Кібелы. У гонар Атыса ў Рыме з 15 да 27 сак. праходзілі святкаванні, якія суправаджаліся нястрымнымі оргіямі. Жахі самакатаванняў Атыса апісаў рым. лірык Катул у паэме «Атыс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВУ́Н (Citrullus),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. 3—5 відаў. Пашыраны на Пд Еўропы, у Паўн. і Паўд. Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі вырошчваюць К. сталовы (C. vulgaris), пераважна ў цяпліцах і на ўцепленым грунце; пры выкарыстанні расаднага спосабу яго можна вырошчваць і ў адкрытым грунце на паўд. і паўд.-зах. схілах.
К. сталовы — аднагадовая расліна з паўзучым, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце рассечанае, апушанае, з васковым налётам. У пазухах лісця ўтвараюцца вусікі, у верхняй ч. сцябла — раздзельнаполыя жоўтыя кветкі. Плод — несапраўдная ягада (гарбузіна). Мякаць сакаўная, салодкая, мае цукры (да 11%), вітаміны, карацін, мінер. рэчывы. Сарты: Любімец хутара Пяцігорска, Стокса, Крымскі пераможца.