любі́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца; улюбёнец.

Л. публікі.

|| ж. любі́міца, -ы, мн. -ы, -міц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́мец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. любі́мец любі́мцы
Р. любі́мца любі́мцаў
Д. любі́мцу любі́мцам
В. любі́мца любі́мцаў
Т. любі́мцам любі́мцамі
М. любі́мцу любі́мцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

любі́мец, -мца м. люби́мец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любі́мец, ‑мца, м.

Той, каго асабліва любяць, паважаюць, цэняць; улюбёнец. Малодшы брат, любімец усёй сям’і, разбіраўся ў вайне куды больш, чым яна, Ада. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любі́мец м., любі́міца ж. разм. Lebling m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

любі́мчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто карыстаецца чыёй-н. любоўю, апякунствам на шкоду іншым (разм.).

Л. маці.

2. гл. любімец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́міца, ‑ы, ж.

Жан. да любімец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

favourite1 [ˈfeɪvərɪt] n. улюбёнец; улюбёнка; любі́мец; любі́міца; любі́мчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ulubieniec

м. любімец; пястун, улюбёнец;

ulubieniec losu — любімец лёсу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pet1 [pet] n.

1. любі́мая жывёліна

2. любі́мец, улюбёнец; пясту́н;

a pet name ласка́льнае імя́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)