Заслужаны лесавод Беларускай ССР 4/512

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ЛЕСАВО́Д РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафес. спецыялістам лясгасаў, лесаўпарадкавальных і інш. устаноў, прадпрыемстваў, арг-цый лясной гаспадаркі, работнікам прыродаахоўных органаў і арг-цый, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці лясной гаспадаркі, зберажэнні і павелічэнні лясных багаццяў, захаванні расліннага і жывёльнага свету, вырашэнні складаных экалагічных праблем. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1963 існавала ганаровае званне засл. лесавод БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя лесаводы Рэспублікі Беларусь

1964. Я.І.Крыўчэня.

1965. І.П.Грыцэнка, Б.Дз.Жылкін, Ф.Ф.Кавалеўскі, Ц.М.Качаткоў, А.І.Літвінаў, Ф.С.Сушкевіч, Ф.Б.Трыбушэўскі, І.М.Хмялеўскі.

1966. Р.М.Капытаў, П.К.Мацвеенка, М.М.Палевікоў, Я.А.Сарокін.

1968. Р.Я.Арцёменкаў, Т.К.Бадунова, У.Г.Вядзьгун, М.К.Івашкавец, П.Д.Клімянкоў, С.П.Крывянкоў, К.Ф.Мірон, І.І.Пудаў, П.П.Хлебаказаў.

1969. Я.Г.Арленка.

1970. А.Д.Ганчароў, А.І.Даўгяла, С.Ц.Майсеенка.

1975. А.М.Статкевіч.

1977. А.У.Агароднікава, С.І.Баброў, Р.Е.Бондар, В.М.Галалобаў, Л.А.Дружына, Дз.А.Кірэеў, М.А.Лабкоў, А.І.Саўчанка, М.І.Смірноў, В.В.Хатулькоў.

1978. С.С.Балюк, В.А.Вакула, В.А.Ткачоў.

1979. З.М.Зяленка, Т.А.Калантай, А.Я.Міроненка, І.П.Мухураў, У.П.Швец.

1980. М.Т.Афанасенка, Р.П.Бондараў, М.А.Калееў, В.К.Паджараў, Ю.Дз.Сіроткін.

1981. А.С.Барадзін, І.С.Бурак, П.Н.Грамыка, Л.В.Дольскі, М.П.Кажамякін, М.В.Міхалковіч, І.І.Прыхно, С.А.Рублеўскі.

1982. В.С.Зязюлін, Б.В.Ржэўскі, Дз.В.Семянюк.

1983. П.А.Салавей.

1985. В.І.Казіцкі, Я.У.Лукша.

1987. В.М.Быкаў, П.П.Каралевіч, У.М.Курганаў.

1989. І.А.Алейнікаў, А.І.Буй, С.І.Вайцялёнак, І.Н.Зубрэй, А.М.Панамароў.

1990. М.Д.Бабаедаў, М.І.Канстанціновіч, У.П.Раманоўскі, М.В.Шчасны.

1991. Я.А.Гурыновіч, В.Я.Ермакоў, А.М.Кажэўнікаў, С.П.Казлоў, М.І.Новікаў, І.І.Пігальскі, А.П.Сторажаў, М.А.Сякерыч.

1992. П.В.Какорка.

1996. М.С.Лескавец, В.П.Палкін, А.А.Шахлевіч.

1997. М.З.Варонін, М.Дз.Дадзько, А.А.Пахомаў.

т. 6, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Арлоў М. М. (лесавод) 2/125

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРНО́ЛЬД (Фёдар Карлавіч) (17.12.1819, С.-Пецярбург — 7.3.1902),

рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.

Тв.:

Русский лес. Т. 1—3. 2 изд. Спб., 1893—99.

т. 1, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЛКІН (Барыс Дзмітрыевіч) (15.3.1895, Гастынскае лясніцтва, Варшаўская губ., Польшча — 5.3.1979),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1931). Засл. лесавод Беларусі (1965). Скончыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—79 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па біялогіі, дэндралогіі, экалогіі і тыпалогіі лесу, біял. меліярацыі, водаахоўнай ролі, праблемах павышэння прадукцыйнасці лясоў.

Тв.:

Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. Мн., 1974.

т. 6, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРМАКО́Ў (Віктар Яўсеевіч) (н. 24.8.1928, в. Пожар Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне лесаўпарадкавання. Д-р с.-г. н. (1983), праф. (1986). Засл. лесавод Беларусі (1991). Акад. Украінскай лясной акадэміі (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1952). З 1953 працуе ў Бел. тэхнал. ун-це (у 1977—90 заг. кафедры). Навук. працы па прадукцыйнасці і гасп. ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі.

Тв.:

Основы природопользования Мн., 1980 (у сааўт.);

Справочник таксатора. Мн., 1980 (разам з У.С.Мірошнікавым, А.А.Трулем);

Справочник работника лесного хозяйства. Мн., 1986 (у сааўт.);

Лесоустройство. 3 изд. Мн., 1993.

т. 6, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЖА́РАЎ (Віктар Кузьміч) (н. 19.11.1925, в. Сташына Магілёўскага р-на — 8.5.1998),

бел. вучоны ў галіне лясной меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Д-р с.-г. н. (1978). Засл. лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1957 у Бел. НДІ лясной гаспадаркі (у 1958—63 дырэктар Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 заг. лабараторыі). Навук. працы па меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагасп. рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярац. аховы асушаных с.-г. зямель.

Тв.:

Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие). Мн., 1980 (разам з У.Б.Арлоўскім, В.Н.Вараб’ёвым);

Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. Мн., 1983.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́ЦКІ (Георгій Мікалаевіч) (19.2.1865, с. Мікітаўка Сумскай вобл., Украіна — 6.4.1940),

савецкі глебазнавец, лесавод і геабатанік; адзін з заснавальнікаў навук. стэпавага лесаразвядзення і лесамеліярацыі; заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934) і АН УССР (1939). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1890). У 1923—25 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі; у 1924—26 заг. Мінскай (з 1926 Цэнтральнай) лясной доследнай станцыі. На Беларусі праводзіў метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў, даў геабат. характарыстыку расліннасці на Пд рэспублікі. Навук. працы па ахоўным лесаразвядзенні, глебавай гідралогіі, ландшафтазнаўстве.

Тв: Избр. соч. Т. 1—2. М., 1962.

т. 4, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́КАЎ (Анатоль Барысавіч) (6.8.1901, г. Харкаў, Украіна — 21.9.1979),

савецкі лесавод, акад. АН СССР (1966). Скончыў Харкаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923). Працаваў у доследным лясніцтве і на Цэнтр. лясной доследнай станцыі Украіны (1923—30), у Ін-це лясной гаспадаркі ў Харкаве (1930—37) і Гомелі (1938—42), ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі (1942—56), у Ін-це лесу АН СССР (1956—58). У 1958—79 дырэктар Ін-та лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АН СССР. Навук. працы па біяцэналогіі дубовых лясоў стварэнні лесапалос, вырошчванні л соў прамысл. значэння, вывучэнні л соў Сібіры, у прыватнасці лясоў басе на воз. Байкал.

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)