Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЛЬЧЫЦЫ,
гарадскі пасёлак, цэнтр Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл., на р. Убарць. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч. Аўтадарогамі злучаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. 9,4 тыс.ж. (1998).
Вядомы з 16 ст. як сяло Мазырскага пав. Кіеўскага, з 1569 — Мінскага ваяв.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Мазырскім пав. З 1863 мястэчка, прыватнае ўладанне. У 1874 было 6 вадзяных млыноў, карчма. У 1886—425 ж., 67 двароў, валасное праўленне, царква, школа, сінагога, яўр. малітоўная школа. У 1897—890 ж., у 1909—1216 ж., 170 двароў. У 1919—20 у Гомельскай губ., з 1921 у Мазырскай акрузе. З 17.7.1924 цэнтр Лельчыцкага раёна. З 27.9.1938 — гар. пасёлак Палескай вобласці. З 23.9.1941 да 23.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 2148 чал. У ноч на 26.11.1942 партыз. злучэнне С.А.Каўпака пры ўдзеле Ельскага партыз. атрада разграміла ў Л. варожы гарнізон. З 1954 у Гомельскай вобл. У 1962—65 у Мазырскім р-не. У 1972—5,4 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч. прам-сці, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, 5 дашкольных устаноў, 2 б-кі, Лельчыцкі краязнаўчы музей. Дом культуры, кінатэатр, бальніца. Касцёл прасвятога сэрца Ісуса і Дзевы Марыі з Фацімы (1999). Брацкая магіла членаў аператыўнай групы ЦКВЛКСМ, лётчыкаў і партызана; магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВО́Е,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., на р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п.Лельчыцы, 231 км ад Гомеля, 56 км ад чыг. ст. Славечна, на шашы Лельчыцы—Глушкавічы. 1380 ж., 412 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛАШАВІЧЫ,
вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Убарць, на аўтадарозе Лельчыцы — в. Глушкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п.Лельчыцы, 242 км ад Гомеля, 130 км ад чыг. ст. Калінкавічы. 1230 ж., 440 двароў (1999). Лясніцтва, лясгас. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі стаянка, селішчы каменнага і жал. вякоў, эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Светлае жыццё» (газ., Лельчыцы) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЙНАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Буйнавічы». За 22 км на ПнУ ад г.п.Лельчыцы, 185 км ад Гомеля, 45 км ад чыг. ст. Ельск. 1250 ж., 498 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛА́ЎСК,
вёска ў Беларусі, у Ельскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПдЗ ад г. Ельск, 213 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Славечна, на аўтадарозе Лельчыцы—Славечна. 828 ж., 319 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр — Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 145 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Козенкі. 672 ж., 249 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́БАЛАВІЧЫ,
вёска ў Мілашавіцкім с/с Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдЗ ад г.Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 122 км ад чыг. ст. Ельск. 1008 ж., 343 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́КЧА,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на З ад г.п.Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 1109 ж., 394 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі ў 1980-я г. выяўлена Букчанскае радовішча вугалю (юрскага перыяду).