Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ О́ПЕРА ЛА́ТВІІ,
латвійскі т-р оперы і балета. Засн. ў 1918 у Рызе на базе Латышскай оперы (з 1912). З 1919 Нац. опера Латвіі, у 1940—89 Латв.т-р оперы і балета, з 1956 акадэмічны, з 1989 сучасная назва. Спектаклі ставяцца на лат. мове; многія рус., італьян., ням. оперы ідуць на мове арыгінала. Першыя лат. оперы — «Банюта» А.Калніньша (паст. 1920) і «Агонь і ноч» Я.Медыньша (паст. 1921), першы балет — «Перамога кахання» Медыньша (паст. 1935). У розны час у т-ры працавалі дырыжоры: Л.Вігнер, Р.Глазуп, Я.Калніньш, Я.Медыньш, Т.Рэйтэрс, Э.Тонс, А.Янсанс; хормайстры Р.Ванаг, Т.Калніньш; рэжысёры М.Васільеў, Я.Зарыньш, К.Ліепа; балетмайстры О.Леманіс, А.Лемберг, А.Озаліньш, І.Стродэ, Х.Тангіева-Бірзніецэ, А.Фёдарава, Я.Чанга; спевакі Р.Берзіньш, Ж.Гейнэ-Вагнерэ, Г.Лудыня, М.Фішэр, А.Фрынберг, Р.Фрынберга; артысты балета В.Вілцынь, З.Дрэерэ, У.Жагата, Г.Прыедэ, Х.Рытэнбергс і інш. У трупе т-ра (1999): гал. дырыжор і маст. кіраўнік Г.Рынкіявічус (з 1996), гал. балетмайстар А.Лейманіс (з 1997), гал. мастак А.Фрэйберг (з 1994), дырэктар А.Жагарс (з 1996), спевакі С.Вайцэ, М.Гаршэнін, К.Зарыньш, С.Ізюмаў, І.Кална, артысты балета А.Авечкін, М.Буткевіч, І.Паўленін, Т.Паўленіна, А.Румянцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дэкада беларускай літаратуры ў Латвіі 4/352
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі» 6/273
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА Ў ЛА́ТВІІ»,
штомесячны навук.-папулярны, пед. і літ.-грамадскі часопіс. Засн. як орган «Таварыства беларускіх вучыцеляў у Латвіі» і пед. дадатак да газ.«Голас беларуса». Выдаваўся ў 1926—29 і 1932—33 у Рызе на бел. мове. З 1933 (з № 4) выходзіў 1 раз у 2 месяцы. Узнімаў актуальныя грамадска-паліт. і асв. пытанні жыцця бел. меншасці, шырока асвятляў работу і становішча бел. гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навуч. працэсу, дзейнасць «Таварыства бел. вучыцеляў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага т-ва ў Латвіі». Пісаў пра гіст. падзеі 1917—19 на Беларусі. Змяшчаў артыкулы па гісторыі, культуры Беларусі, пра выдатных бел. дзеячаў. Рабіў агляды культ. жыцця беларусаў у Літве, Зах. Беларусі, БССР, Чэхаславакіі. Выйшлі 24 нумары. Закрыты ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі аўтарытарнай дыктатуры К.Ульманіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дэкрэт «Аб аб’яднанні Савецкіх Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам» 1/73; 3/588; 4/358; 5/259; 9/104
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІХ ВУЧЫЦЯЛЁЎ ТАВАРЫ́СТВА ў Латвіі, прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у Латвіі ў 1926—39. Аб’ядноўвала прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Т-ва апекавалася бел. школамі ў Латвіі, утрымлівала сваім коштам бел. гімназію ў Рызе. Перыядычна праводзіла настаўніцкія канферэнцыі. Мела драматычную дружыну, якая наладжвала бел. вечарынкі (уключалі чытанне рэфератаў, тэатр. пастаноўкі, спевы, танцы, дэкламацыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗЕМСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
узгоркавае ўзвышша на ПнУЛатвіі. Складаецца з Цэнтральна-відземскага узв. (з вышэйшым пунктам Латвііг. Гайзінькалнс, 311 м) і размешчанага на ПнУ Алуксненскага узв. (г. Дэлінькалнс, 271 м), якое пераходзіць ва узв. Хаанья (у Эстоніі). Складзена пераважна з марэнных суглінкаў. У нізінах — азёры.