дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з Х.Я.Брантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ Іван Іванавіч
(1894, г. Пскоў, Расія — 29.3.1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1915 на Зах. фронце. Летам 1915 арганізаваў і ўзначаліў бальшавіцкую ячэйку ў Навабеліцкім гарнізоне. З сакавіка 1917 чл. Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас. 1917 чл. Палескай арг-цыі РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ваен. камісар Гомеля, нач. Гомельскага гарнізона. У канцы 1918 старшыня Слуцкага пав. рэўкома. З студз. 1919 старшыня Гомельскай пав.ЧК. Загінуў у час стракапытаўскага мяцяжу 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ Мікалай Мікалаевіч [24.3.1858, С.-Пецярбург — 15.2.1921] расійскі і ўкраінскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай псіхалогіі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). Праф. філасофіі Новарасійскага ун-та (Адэса; 1888—1921), дзе арганізаваў эксперымент. псіхал. лабараторыю. Сфармуляваў канцэпцыю стадыяльнасці (фазавасці) працэсу ўспрымання, якая прадугледжвае змену фаз успрымання ад больш агульнага да прыватнага, дыферэнцыраванага. Распрацаваў маторную тэорыю ўвагі, паводле якой рух разглядаецца як умова, што суправаджае і паляпшае ўспрыманне, прысутнічае ў працэсах мыслення, побач з памяццю. Вывучаў філас. і сац. аспекты развіцця псіхікі і свядомасці, творчасць В.Вунта, І.Канта.
Тв.: История нравственных идей 19 в. Ч. 1. СПб, 1888; Душа ребенка в первые годы жизни. СПб., 1891; Психологические исследования. Одесса, 1893; ...Теория В.Вундга о начале мира. Одесса, 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕ́ (Longuet) Шарль
(14.2.1839, г. Кан, Францыя — 5.8.1903),
дзеяч франц. і міжнар.сацыяліст. руху, журналіст. З пач. 1860-х г. супрацоўнік і рэдактар шэрагу апазіц. газет, удзельнік апазіц. руху супраць Другой імперыі. У 1865—70 у эміграцыі ў Бельгіі. З 1865 чл.Інтэрнацыянала 1-га, у 1866—68 і 1871—72 чл. яго Ген. савета. У 1871—80 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У франка-прускую вайну 1870—71 удзельнічаў у абароне Парыжа, чл.Парыжскай камуны 1871 і гал. рэдактар яе друкаванага органа. У 1880-я г. супрацоўнічаў з пасібілістамі. Дэлегат 1-га (1889) і 5-га (1900) кангрэсаў Інтэрнацыянала 2-га. Пераклаў на франц. мову (1901) твор К.Маркса «Грамадзянская вайна ў Францыі».