Кіраўск (г. п.) 1/211 (к.); 5/580, 581, 582 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́РАЎСК,

гарадскі пасёлак, цэнтр Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., на р. Ала. На аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. За 87 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Асіповічы—Жлобін. 10,1 тыс. ж. (1998).

На месцы К. ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы Качэрыцкай вол. Бабруйскага пав., з ліп. 1924 у Старцаўскім с/с Бабруйскага р-на. Пасля ўтварэння Кіраўскага р-на 12.2.1935 (названы ў гонар С.М.Кірава), часовы цэнтр раёна — в. Старцы, 20.4.1939 перайменавана ў в. Кірава. Каля в. Старцы на месцы маёнтка пабудаваны пас. К., куды пазней перанесены раённы цэнтр. З 30.6.1941 па 26.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 152 ж., дзейнічала антыфаш. група (кіраўнік Ц.​С.​Коржаў). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. У 1955 в. Кірава злілася з пас. К., з 17.11.1959 — гар. пасёлак.

Прадпрыемствы харч., дрэваапр. прам-сці. Ільнозавод. 2 сярэднія, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, царква, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк (пач. 20 ст.).

т. 8, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗУ́ЛІЧЫ,

вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Кіраўскв. Любонічы. Цэнтр сельсавета. За 11 км на З ад г.п. Кіраўск, 98 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 396 ж., 240 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 7, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Кіравец» (газ., Кіраўск) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАРСУКІ́,

вёска ў Беларусі, у Паўлавіцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Ніва». За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 103 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 348 ж., 115 двароў (1995). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 2, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАВІ́ЦА,

вёска ў Беларусі, у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і акц. т-ва «Бераснёўскае». За 10 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 77 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна, на шашы Магілёў—Бабруйск. 790 ж., 229 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЎЛАВІЧЫ,

вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 99 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 398 ж., 135 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква Велікамучаніцы Параскевы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮБО́НІЧЫ,

вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г.п. Кіраўск, 105 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 945 ж., 413 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.

т. 9, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЦАВА СЛАБАДА́,

вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 523 ж., 303 двары (2000). Цагельны і 3 асфальтавыя з-ды. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вял. Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы ням.-фаш. гарнізон (гл. Пацаваслабодскі бой 1944).

т. 12, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БАСНА,

вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., за 10 км на У ад г.п. Кіраўск, каля вёсак Лешчанка, Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана на р. Добасна ў 1969. У 1974—81 рэканструявана. Пл. 1,68 км², даўж. 6,5 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,9 млн. м³. Берагі выш. да 2 м, пад ворывам і хмызняком. Дно выслана торфам і пяском. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.

т. 6, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)