Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́,
рака ў Турцыі, Грузіі і Азербайджане. Даўж. 1364 км, пл. басейна 188 тыс.км2. Пачынаецца на Армянскім нагор’і ў Турцыі, да г. Тбілісі цячэ пераважна ў цяснінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй г. Мінгечаур у вузкай цясніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэнне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна меандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Каспійскае м., утварае дэльту (пл. 100 км2). Гал. прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн.т за год. Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады па канале перадаецца для абваднення р. Аракс. У дэльце рыбалоўства (сяўруга, бялуга, асетр, судак і інш.). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Зема-Аўчальская, Мінгечаурская і інш.ГЭС. Ha К. — гарады Горы, Тбілісі, Руставі (Грузія), Мінгечаур, Сабірабад (Азербайджан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кура-Араксінская нізіна 6/208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РА-АРА́КСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
культура плямён Закаўказзя эпохі ранняй бронзы (3-е тыс. да н.э.). Назва ад помнікаў, адкрытых у бас.р.Кура і Аракс. Арэал К.-А.к. ўключае таксама ўсх. Анатолію, Дагестан, Чэчню, Інгушэцію, частку паўн. Асеціі. Характарызуецца аселасцю насельніцтва, паселішчамі са своеасаблівай архітэктурай (круглыя і прамавугольныя дамы), глянцаванай керамікай з рэльефным спіральна-канцэнтрычным і разным арнаментам, глінянымі перасоўнымі агнішчамі. Асн. заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля, развівалася металургія бронзы і металаапрацоўка. Існавалі сувязі з плямёнамі майкопскай культурыПаўн. Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́-АРА́КСІНСКАЯ НІЗІ́НА У Закаўказзі, у Азербайджане, у ніжнім цячэнні рэк Кура і Аракс. На У абмываецца Каспійскім м.Даўж. 250 км, шыр. 150 км. Выш. каля 200 м, у сярэдняй і ўсх. частках ніжэй узр. акіяна. Алювіяльна-акумулятыўная раўніна. У аснове — Ніжнекурынскі сінклінорый. Радовішчы нафты. Рэльеф ускладнены конусамі вынасу рэк, грывамі, паніжэннямі («чалы»), узгоркамі з гразевымі вулканамі. Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. 1,3—3,6 °C, ліп. 25—28 °C. Гадавая колькасць ападкаў 200—400 мм. Глебы шэразёмныя і бурыя, шмат саланчакоў і саланцоў. Палыновыя і салянкавыя паўпустыні, выкарыстоўваюцца як зімовыя пашы. На арашальных землях вінаграднікі, сады, вырошчваюць бавоўнік. Асобныя часткі К.-А. н.: Карабахская, Муганская, Шырванская, Мільская раўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́-БАЙРАМЛЫ́,
горад у Азербайджане, на Шырванскай раўніне, прыстань на р.Кура. 51 тыс.ж. (1987). Чыг. станцыя. Машынабудаванне (вытв-сць прыстасаванняў аўтам. кіравання быт. прыладамі), хім., тэкст. і харчасмакавая прам-сць. У раёне Алі-Байрамлы здабыча нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗЗЕ,
частка Каўказа, якая ляжыць на Пд ад Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вял. Каўказа. Уключае б.ч.паўд. схілу Вял. Каўказа, Калхідскую і Кура-Араксінскую нізіны, Закаўказскае нагор’е, Талышскія горы і Ленкаранскую нізіну. У межах З. размешчаны асн.ч. Грузіі, Арменіі і Азербайджана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССЦЁКАВЫ БАСЕ́ЙН,
басейн ракі або возера, які не мае сувязі з акіянам. Адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку. Бяссцёкавы басейн маюць Волга, Урал, Кура, Амудар’я, Сырдар’я і інш. рэкі, якія належаць да Арала-Каспійскай бяссцёкавай вобл., азёры Ісык-Куль, Балхаш, Лабнор. На Беларусі некаторыя азёры не маюць паверхневага сцёку (воз. Бледнае ў Нарачанскай групе азёр і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,
старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р.Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. У пач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваў Груз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯНДЖЫ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
феадальная дзяржава ў 18 — пач. 19 ст. ў Азербайджане, у даліне р.Кура. Цэнтр — г.Гянджа. Першы хан Гянджынскага ханства — Шахверні хан Зіяд аглы, які ў сярэдзіне 18 ст. змагаўся супраць іранскага Надзір-шаха. Тэр. Гянджынскага ханства ўвесь час імкнуліся захапіць Іран ці Турцыя. У ханстве ішла барацьба паміж прыхільнікамі іранскай і тур. знешнепаліт. арыентацыі і прыхільнікамі далучэння да Расіі. У 1795 заваявана Іранам. З 1804 у складзе Рас. імперыі.