Засн. ў 1924 у Мінску як працоўны калектыў кашалёчнікаў. З 1929 рымарска-галантарэйная ф-ка «Усход». У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1944, пазней рэканструявана і расшырана. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Галантэя». Асн. прадукцыя (1999): сумкі жаночыя з натуральных і штучных скур, сумкі дарожныя, спартыўныя, ранцы, рукзакі, чамаданы, вырабы дробнай галантарэі, пальчаткі, рамяні паясныя і гадзіннікавыя.
Пабудаваны ў 1929—30 у Магілёве як шаўковая ф-ка. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1948 пад сучаснай назвай. У 1955 пушчана 2-я чарга вытв-сці віскознага шоўку. У 1959 здадзена ў эксплуатацыю вытв-сць цэлафану, у 1960 — штапельнага валакна, у 1970 — глыбокага друку на поліэтыленцэлафанавай плёнцы, у 1972 — цэх сінт. валакна, у 1974 — цэх газаачысткі на штапельнай вытв-сці, у 1976 — вытв-сць віскознай абалонкі для сасісак. З 1975 у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): віскозная тэкст. нітка, абалонка цэлюлозная для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, поліэтыленавая плёнка, тканіна з поліпрапіленавай плёначнай ніткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́БІН (Натан Барысавіч) (27.3.1893, г. Крамянчуг, Украіна — 17.1.1945),
дырыжор і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Прафесар. Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас кампазіцыі Я.Вітала). У 1925—37 і 1941—45 у т-рах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938—41 гал. дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выкладаў у Бел. (1940—41) і Ташкенцкай (1941—45) кансерваторыях. Муз. кіраўнік пастановак нац. опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А.Туранкова (1940). З іншых работ на бел. сцэне: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава (1938), балет «Лебядзінае возера» (1938) і «Пікавая дама» (1941) П.Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941), «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940). Аўтар камерна-інстр. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СТАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (7.9.1903, г. Валгаград, Расія — 14.5.1960),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 працаваў у т-рах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. З 1944 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Валодаў моцным трагедыйным тэмпераментам. Глыбокі псіхалагізм, грамадз. пафас, яснасць задумы спалучаліся ў творчасці К. з багатай гукавой і пластычнай тэхнікай. Лепшыя ролі ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі: кароль Лір, Атэла, сэр Тобі («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іванавіч» А.Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Радазубаў («Варвары» М.Горкага), Прыбыткаў («Апошняя ахвяра» Ą.Астроўскага), Варапаеў («Шчасце» паводле П.Паўленкі), Струкаў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), Ермашоў «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Бурьян Б., Лисневский И. На высоком взлете. Мн., 1962.