МАГНІТАГО́РСК,

горад у Расіі, у Чэлябінскай вобл., на р. Урал. Засн. ў 1929 у сувязі з буд-вам металургічнага камбіната, горад з 1931. 424 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак. Прам-сць: чорная металургія (металургічны камбінат; з-ды калібровачны, кавальска-пракатны, метызна-металургічны і інш.), машынабуд. і металаапр. (з-ды кранавы, штамповачны), хім., лёгкая, харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў і муз. інструментаў. 2 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы музей.

т. 9, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАТНІ́К у тэхніцы,

рухомае аўтаматычнае прыстасаванне (клапан), якое накіроўвае паток рабочай вадкасці, пары або газу ў патрэбны канал шляхам свайго зруху адносна адпаведных адтулін (акон). Бываюць каробчатыя, цыліндрычныя і кранавыя. Выкарыстоўваюцца ў цеплавых, гідраўлічных, пнеўматычных машынах і механізмах, у сістэмах гідрааўтаматыкі і інш. З. наз. таксама паветраны незваротны клапан аўтамаб. шыны.

Залатнікі: а — каробчаты (1 — каробка, 2 — цяга, 3 — вокны, 4 — поласць); бкранавы (1 — камеры, 2 — вокны, 3 — утулка, 4 — вось, 5 — каробка).

т. 6, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)