Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ КЛЮЧ, Псекупс,
бальнеалагічны курорт у Расійскай Федэрацыі (Краснадарскі край), за 65 км ад г. Краснадар у перадгор’ях Вял. Каўказа. Узнік у канцы 19 ст. ў даліне р. Псекупс (прыток Кубані) на базе крыніц мінер. вод — тэрмальных (да 60 °C), якія выкарыстоўваюць на лячэнне хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, гінекалагічных, і з больш нізкай тэмпературай, што ідуць на лячэнне і бальнеалагічныя працэдуры пры захворваннях органаў стрававання. Санаторна-прафілактычныя ўстановы, пансіянаты, базы адпачынку.
Літ.:
Лебеденко Г.Б. Лечение на курорте Горячий ключ. Краснодар, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ АПАРА́Т,
электрамеханічны тэлегр. апарат для перадачы і прыёму паведамленняў нераўнамерным кодам тэлеграфным (знакамі азбукі Морзе). Перадатчыкам у М.а. з’яўляецца тэлегр.ключ, прыёмнікам — электрамагніт, які кіруе работай пішучага механізма. Распрацаваны С.Морзе ў 1837, прыгодны для эксплуатацыі ў 1840; упершыню выкарыстаны ў 1844 на тэлегр. лініі Вашынгтон — Балтымар. Да сярэдзіны 1950-х г. выцеснены літарадрукавальнымі тэлеграфнымі апаратамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКЛА́Ў (ад аўта... + лац. clavis ключ),
герметычны апарат для правядзення розных працэсаў пад ціскам (большым за атмасферны) і пры награванні. Выкарыстоўваецца ў хім. прам-сці, гідраметалургіі, вытв-сці буд матэрыялаў, харч. прам-сці, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКЛА́Ў,
энклаў (франц. enclave ад лац. inclavare замыкаць на ключ), частка тэр. адной дзяржавы, з усіх бакоў акружаная тэр. іншай дзяржавы (напр., Сан-Марына на тэр. Італіі). Калі анклаў мае выхад да мора, яго наз. паўанклавам (напр., правінцыя Кабінда ў Анголе).