рака ў Калумбіі, левы прыток р. Магдалена. Даўж. 1350 км, пл. басейна каля 80 тыс.км². Пачынаецца на ПдЦэнтр. Кардыльеры, цячэ ў глыбокай тэктанічнай даліне паміж Цэнтр. і Зах. Кардыльерай, праразае горны масіў Анцьёкія, дзе ўтварае парогі і вадаспады, потым — па Прыкарыбскай нізіне, у шырокай даліне з пратокамі і азёрамі. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні гадавы расход каля 2000 м³/с. Суднаходная на ўчастках ад г. Калі да г. Картага і ад г. Анцьёкія да вусця (усяго 620 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎКА (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Д-рфілал.н. (1991), канд.гіст.н. (1971).
Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1954 на культ.-асв. і камсамольскай рабоце. У 1971—79 і 1983—87 у Ін-це эканомікі сусв.сацыяліст. сістэмы АНСССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. З 1987 гал. рэдактар час. «Советское славяноведение», з 1989 у Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, сав.-польскіх адносін. З канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці, творчасці Ф.Скарыны, Я.Купалы, К.Езавітава, І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.М.Улашчыка і інш. Укладальнік літ.навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Тв.:
Польша: Отечество и социализм. М., 1977;
Тут мой народ: Францішак Скарыпа і бел.літ. XVI — пач. XX стст. Мн., 1989;
Жывом! М.;
Мн., 1997;
Будам жыць! Пра тое самае. Мн.;
М., 1998;
Letter to russian friend = Письмо русскому другу. London, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАЯ́Н,
(Popayán), горад на ПдЗ Калумбіі, у даліне р.Каўка. Адм. ц. дэпартамента Каўка. Засн. ў 1536. Каля 200 тыс.ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, какава). Прам-сцьхарч. (у т. л. мукамольная) і лёгкая. Вытв-сць плеценых сумак і цыновак. Ун-т. Музей каланіяльнага мастацтва. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМІ́РА (Palmira),
горад на З Калумбіі, у бас.р.Каўка. Засн. ў 1794. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак, праходзіць Панамерыканская шаша. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, кава, тытунь). Прам-сць: цукр., тытунёвая, гарбарная. Курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЭ́ЙРА (Pereira),
горад на З Калумбіі, у даліне р.Каўка. Адм. ц. дэпартамента Рысаральда. Засн. ў 1836. Каля 500 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вытв-сці кавы і жывёлагадоўлі. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарная. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІСА́ЛЕС (Manizales),
горад у Калумбіі, у даліне р.Каўка, на выш. 2100 м. Адм. ц. дэпартамента Кальдас. Засн. ў 1846. 327 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Аэрапорт. Чыгункай звязаны з портам Буэнавентура на Ціхім ак. Гандаль кофе. Прам-сць: харч. (гал.ч. апрацоўка кофе), тэкст., гарбарна-абутковая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛІ (Cali),
горад на З Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Валье-дэль-Каўка. Засн. ў 1536. 1,87 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія звязваюць К. з ціхаакіянскім портам Буэнавентура і портамі Карыбскага м.Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл. і с.-г.цэнтр.Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., тэкст., папяровая, металаапр., цэментная. 2 ун-ты. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ РА́ДА»,
вайскова-грамадская і літ. газета. Выдавалася з 25.11(8.12).1917 да 5.2.1918 у Мінску на рус. мове, некаторыя матэрыялы друкавала па-беларуску. Адлюстроўвала нац.-кансалідацыйныя працэсы на Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайск. фарміраваннях б. царскай Расіі, імкненне бел. народа да нац.-дзярж. самавызначэння з уласным войскам, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюзу з інш. народамі сав. Расіі. Пашырала ідэю дзяржаўнасці бел. мовы, падкрэслівала сав.-адраджэнскую ролю нац. інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«І́СКРЫ СКАРЫ́НЫ»,
гісторыка-публіцыстычны часопіс. Выдаваўся ў 1931—35 у Празе на бел. мове Бел. (Крывіцкім) культ. т-вам імя Ф.Скарыны. У аснове выдання ідэі пераемнасці духоўнай спадчыны Скарыны з сучаснымі праблемамі паліт.-дзярж. і культ. развіцця, імкнення бел. народа да ўласнага і самабытнага шляху развіцця. Надаваў вял. значэнне нац. культуры як першааснове культуры агульначалавечай, развіццю нац. самасвядомасці беларусаў, асабліва ва ўмовах асіміляцыйнага ўздзеяння інш. этнасаў, падкрэсліваў важную ролю інтэлігенцыі як выразніка і гаранта духоўнай жыццяздольнасці нацыі. Асвятляў пытанні бел. гістарыяграфіі, геральдыкі, нац. традыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́ЖЫМ ШЛЯ́ХАМ»,
грамадска-рэлігійны, літаратурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся бел. грэка-каталіцкім (уніяцкім) духавенствам у 1947—57 у Парыжы і ў 1957—80 у Лондане на бел. мове. Асвятляў пытанні гісторыі хрысціянства, хрысціянскай царквы, царк. будаўніцтва, рэліг. адносін на Беларусі, асабліва уніяцкага руху, узаемазалежнасць рэлігіі, культуры, нац. свядомасці ў развіцці бел. народа. Асэнсоўваў ролю хрысціянскіх асветнікаў, царк. дзеячаў Ефрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, заснавальнікаў айч. кнігадрукавання Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў у станаўленні і ўзбагачэнні бел. культуры. Змяшчаў матэрыялы пра грамадска-паліт. становішча ў БССР, дзейнасць бел. асяродкаў на эміграцыі і інш.