Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
О́БЕРТ ((Oberth) Герман) (25.6.1894, г. Сібіў, Румынія — 28.12.1989),
нямецкі вучоны, адзін са стваральнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Вучыўся ва ун-тах Мюнхена (1913—14, 1919—20), Гётынгена (1920—21) і інш. У 1925—38 праф. фізікі і матэматыкі ў Румыніі. Праводзіў эксперым. работы па ракетнай тэхніцы ў Вене (1938—40) і Дрэздэне (1940—41). У 1941—43 у ням.ваен. даследчым цэнтры ў Пенемюндзе. У 1955—58 у ЗША. З 1958 у ФРГ. Распрацаваў шэраг пытанняў тэорыі палёту ракет і выкарыстання іх для даследавання атмасферы. Аўтар фундаментальнай працы па праблемах касманаўтыкі «Ракета ў міжпланетную прастору» (1923, Берлін—Мюнхен). Адзін з заснавальнікаў Ням.т-ва ракетнай тэхнікі і касм. палёту (з 1963 імя О.). У 1951 т-ва заснавала медаль О., які прысуджаецца за фундаментальныя даследаванні і выдатныя заслугі ў галіне ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі.
Тв.:
Рус.пер. — Мои работы по астронавтике // Из истории астронавтики и ракетной техники. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАКО́СМАС,
аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў 11 краін Еўропы, створанае ў 1961 для развіцця касмічнай тэхнікі і касманаўтыкі. У Е. уваходзіць каля 150 авіяфірм, фірм электронікі. механікі, хіміі і інш., якія распрацоўваюць абсталяванне для спадарожнікаў радыёсувязі і тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЗКАЗГА́Н,
горад у Казахстане, цэнтр Джэзказганскай вобл.Засн. ў 1938 у сувязі з распрацоўкай медных, жал. і марганцавых руд. 109 тыс.ж. (1992). Чыг. станцыя. Здабыча і перапрацоўка меднай руды. Каляровая металургія, лёгкая і харч.прам-сць. Пед.ін-т. Музеі гіст.-краязнаўчы і касманаўтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́ГА,
горад у Расіі, цэнтр Калужскай вобл., на левым беразе р. Ака. Вядома з 1371. 347 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабуд., прыладабуд., хім., дрэваапр., лёгкай і харч. прам-сці; вытв-сць буд.матэрыялаў. Пед.ін-т. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, маст., гісторыі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага.
Сярод арх. помнікаў каменны дом Корабавых (1697), цэрквы Пакрова на Рове (1687), Георгія за Верхам (1700—01), Спаса Праабражэння (1709—17) і інш. Паводле рэгулярных планаў 1778 і 1785 узведзены будынкі ў стылі класіцызму: Прысутныя месцы (1780—85, арх. П.Нікіцін), Троіцкі сабор (1786—1819, арх. І.Ясныгін), гасціны двор (1785—88, дабудоўваўся ў 1811—21), дамы Залатаровых—Калагрывавай (1805—08), Мяшковых (пач. 19 ст.), Дваранскага сходу (1848—50, арх. П.Гусеў). Непаўторнасць гораду надаюць драўляныя 1-павярховыя 3-аконныя дамы з карнізамі вял. вынасу і разнымі ліштвамі ў стылі ампір. У К. створаны ансамбль Тэатральнай пл. (1958), узведзены будынак Музея гісторыі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага (1967, арх. Р.Бархін і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НІЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗІ,
лінія сувязі, у якой перадача сігналаў ажыццяўляецца з дапамогай радыёхваль, што распаўсюджваюцца ў атмасферы Зямлі, водным асяроддзі, касм. прасторы.
У радыёсувязі адрозніваюць доўга-, сярэдне-, каротка-, ультракароткахвалевыя Л.р., у якіх для перадачы сігналаў выкарыстоўваюць розныя слаі атмасферы, што адрозніваюцца сваімі эл.-маг. ўласцівасцямі і адпаведна рознымі ўмовамі распаўсюджвання і адбіцця радыёхваль. Найб. пашыраны радыёрэлейныя лініі сувязі, у якіх выкарыстаны асаблівы эфект распаўсюджвання ЗВЧ-радыёхваль. З развіццём касманаўтыкі для сувязі паміж касм. лятальнымі апаратамі і наземнымі пунктамі кіравання створаны розныя касм. і спадарожнікавыя Л.р. (гл.Касмічная сувязь, Спадарожнікавая сувязь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ДАРД ((Goddard) Роберт) (5.10.1882, г. Вустэр, штат Масачусетс, ЗША — 10.8.1945),
амерыканскі вучоны, адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі. Скончыў Вустэрскі політэхн.ін-т (1908). З 1914 ва ун-це Кларка (г. Вустэр; з 1919 праф.). У 1942—45 дырэктар Даследчага авіяц. бюро пры мін-ве ВМФ ЗША. Навук. працы па тэорыі касманаўтыкі, стварэнні і выкарыстанні вадкасных ракет. Аўтар 214 патэнтаў на вынаходствы ў галіне ракетнай тэхнікі. Правёў першы ў свеце запуск ракеты з вадкасным ракетным рухавіком (1926). Імя Годарда прысвоена амер. Цэнтру касм. палётаў НАСА і кратэру на Месяцы. Кангрэс ЗША заснаваў медаль Годарда за дасягненні ў галіне ракетабудавання (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТО́МІР,
горад на Украіне, цэнтр Жытомірскай вобл., на р. Цецераў (бас. Дняпра). Засн. ў 884. 303 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (ВА «Электравымяральнік», з-ды станкоў-аўтаматаў, «Прамаўтаматыка», быт. прыбораў і інш.), хім. і фармахім. (з-ды хім. валакна, перапрацоўкі лекавай расліннай сыравіны), лёгкая (ільнокамбінат, ф-кі панчошная, футравая, нятканай тканіны, абутковая, швейных вырабаў), харч., дрэваапр., вытв-сць будматэрыялаў. 2 ВНУ (пед. і с.-г. ін-ты). Тэатры: муз.-драм. і лялек. Музеі: гісторыі касманаўтыкі, прыроды, дамы-музеі У.Г.Караленкі і С.П.Каралёва (нарадзіліся ў Ж.). Касцёл бернардзінцаў (17—18 ст.), кафедральны касцёл (1744), дом магістрата (1789), Дом культуры (1859), кафедральны сабор (1866—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ ПАСТАЯ́ННЫЯ,
універсальныя параметры, якія характарызуюць арбіты, масы, памеры, форму, арыентацыю і рух касмічных целаў. Вызначаюцца са шматлікіх астр. назіранняў, некаторыя — тэарэтычна.
Сістэма астранамічных пастаянных уключае: 2 вызначальныя (гаўсава гравітацыйная пастаянная k = 0,017202009895, скорасць святла ў вакууме c = 299792458 м/с), 9 асноўных (напр., гравітацыйная пастаянная Ньютана-Кавендыша G = 6,6720∙10−11м³/кг∙с, экватарыяльны радыус Зямлі ae = 6378140 м і інш.), шэраг вытворных пастаянных (напр., астранамічная адзінка A = 1,49597870∙1011м, пастаянная аберацыі x = 20,49552 і інш.), а таксама масы і экватарыяльныя радыусы вял. планет і Сонца. Астранамічныя пастаянныя выкарыстоўваюцца пры рашэнні задач дынамікі Сонечнай сістэмы, дастасавальных задач геадэзіі, картаграфіі, касманаўтыкі, навігацыі, вылічэнні эфемерыд, апрацоўцы астр. назіранняў у адзінай сістэме каардынат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКАВІ́ШНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 18.9.1932, г. Томск, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1971, 1974). Герой Манголіі (1972). Герой Балгарыі (1979). Лётчык-касманаўт СССР (1971). Канд.тэхн.н. (1980). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1957). У 1967—80 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. У 1981—98 старшыня Федэрацыі касманаўтыкіСССР (Расіі). 23—25.4.1971 з У.А.Шаталавым і А.С.Елісеевым здзейсніў (як інжынер-выпрабавальнік) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), 2—8.12.1974 з А.В.Філіпчанкам — палёт на КК «Саюз-16» (як бортінжынер), 10—12.4.1979 з Г.Іванавым (Балгарыя) — палёт на КК «Саюз-33» (як камандзір). У космасе правёў 9,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.