1) у садова-паркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктуры — сістэма вадаспадаў, якія ствараюцца вадаёмамі, размешчанымі на розных узроўнях. У паркавых кампазіцыях дэкар. вырашэнне К. узбагачаецца арх. элементамі (паркавыя К. на італьян. вілах 16—18 ст., у Петрадварцы і інш.) і прыроднымі формамі з натуральнага каменю. Штучныя К. набываюць маляўнічасць і дэкаратыўнасць у спалучэнні з кветкамі, дэкар.-лісцевымі раслінамі. На Беларусі ў выглядзе дэкар. К. аформлены вадаскід на вадасховішчы «Крыніца» пад Мінскам, шэраг К. створаны на Сляпянскай воднай сістэме.
2) К. узмацнення — радыётэхнічная прылада, якая мае ўзмацняльны элемент (напр., электронную лямпу, паўправадніковую прыладу), ланцугі нагрузкі і сувязі з папярэднімі і наступнымі К. Звычайна ўзмацняльнік мае некалькі К., злучаных паслядоўна.
3) К. электрамашынны — агрэгат з дзвюх ці больш эл. машын, звязаных паміж сабой механічна і электрычна ці толькі электрычна. Выкарыстоўваецца для плаўнага рэгулявання частаты вярчэння эл. рухавіка ў электрапрыводах сярэдняй і вял. магутнасці.
4) К. гідраэлектрастанцый — сукупнасць гідраэлектрастанцый, размешчаных паслядоўна ўздоўж цячэння ракі. Дазваляе паўней выкарыстоўваць энергет. рэсурсы ракі, павысіць ступень рэгулявання сцёку і інш. 5) У пераносным сэнсе — імклівы, нястрымны паток чаго-н., напр., слоў, гукаў і інш.
А.В.Сычова (у садова-паркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктуры).
Фантан «Каскад» у г. Петрадварэц Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дняпроўскі каскад 5/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каскад гідраэлектрастанцый 5/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каскад электрамашынны 5/488; 9/255
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Волжска-Камскі каскад 5/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Асінхронна-іонны каскад 1/511
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Севана-Разданскі каскад 5/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГ (Váh),
рака ў Славакіі, левы прыток Дуная. Даўж. 433 км, пл.бас. 19,6 тыс.км². Пачынаецца ў Татрах, цячэ па сярэднягор’ях, потым па Сярэднедунайскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады 152 м³/с. Сплаў драўніны. Суднаходства на 355 км. КаскадГЭС. На Вагу — гарады Ружамберак, Жыліна, Трэнчын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГ,
рака ў Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Да ўпадзення ў Выгвозера наз. Верхні Выг. (даўж. 135 км), пасля выхаду з яго — Ніжні Выг. (даўж. 102 км). Упадае ў Белае м. двума рукавамі. Сярэдні расход вады 267 м³/с. Ніжні Выг уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала. КаскадГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮРА́НС (Durance),
рака на ПдУ Францыі, левы прыток Роны. Даўж. 350 км, пл.бас. 14,2 тыс.км². Пачынаецца ў Коцкіх Альпах, перасякае адгор’і Праванскіх Альпаў, у нізоўі цячэ па Ронскай нізіне. Сярэдні расход вады 190 м³/с. Жыўленне ў вярхоўі снегавое, на астатнім працягу — дажджавое. Вяснова-летнія высокія паводкі; бываюць навадненні. КаскадГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. У вусці — г. Авіньён.