мінерал, разнавіднасць халцэдону з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі. Адрозніваюць: агаты (блакітнавата-шэрыя і белыя), агатавы онікс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікскарнеол-онікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвона-бурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цв. 6—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см. Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРДАЛІ́К (ад грэч. sardonyx, sardion),
карнеол, мінерал, разнавіднасць халцэдону. Колер ружовы, аранжава-чырвоны, залаціста-жоўты. Трапляецца ў выглядзе запаўнення трэшчын і міндалін у асн. і сярэдніх эфузівах. Ювелірна-вырабны камень. Гал.прамысл. радовішчы — алювіяльныя і элювіяльныя россыпы; найб. вядомыя ў Індыі, Бразіліі, Уругваі, таксама ў Карадагскім вулканічным масіве (Крым, Украіна) і Забайкаллі (Расія).
Літ.:
Банк Г. В мире самоцветов: Пер. с нем. М., 1979;
Ферсман А.Е. Драгоценные и цветные камни СССР // Избр. труды. М., 1962. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́НІКС (грэч. onyx першапачаткова ногаць),
мінерал, плоскапаралельная слаістая разнавіднасць агату. У залежнасці ад колеру слаёў адрозніваюць арабскі О. (чорны з белым), сардонікс (буры з белым), карнеол-онікс (чырвоны з белым). Выкарыстоўваўся для вырабу камей. О. мармуровы — горная парода нацёчнага паходжання, складаецца са шчыльнага паўпразрыстага агрэгату зерняў і валокнаў кальцыту або араганіту. Характэрна чаргаванне слаёў з рознай ступенню празрыстасці або афарбаваных у зеленаватыя, ружаватыя, залаціста-карычневыя тоны. Утвараецца з вуглякіслых вод у карставых пячорах, месцах выхадаў тэрмальных крыніц, тэктанічных трэшчынах, а таксама ў выглядзе прапласткаў у вапняках, траверцінах, пясчаніках і туфах. Вырабны і дэкаратыўна-абліцовачны камень.