горад на ПнУ Алжыра. Адм. ц. вілаі Канстанціна. Вядомы з канца 3 ст. да н.э. 441 тыс.ж. (1987). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: трактарабуд., прыладабуд., харчасмакавая, тэкст., металаапр., буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла). Разнастайная саматужна-рамесніцкая вытв-сць. Гал. збожжавы рынак краіны. Гандаль воўнай, скурай і інш. Ісламскі ун-т. Музей. Арх. помнікі: рэшткі рымскіх пабудоў, касба (цытадэль) тур. часу, мячэці, медрэсэ 18 ст., палац Ахмед-бея 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАЛО́ГІ (грэч. Palaiologoi),
апошняя дынастыя імператараў Візантыі ў 1261—1453. Род вядомы з 11 ст. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII [1261—82], б. імператар [1258—61] Нікейскай імперыі, які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Інш. прадстаўнікі: Андронік II [1282—1328]; Андронік III [1328—41], Іаан V [1341—91], суправіцелямі якога былі ўзурпатары Іаан VI Кантакузін [1341—54], Андронік IV [1376—79] і Іаан VII [1390]; Мануіл II [1391—1425]; Іаан VIII [1425—18]; Канстанцін XI [1449—53]. Праўленне П. — перыяд паліт. і гасп. заняпаду імперыі, захопу (з пач. 14 ст.) яе тэр. туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі. Пляменніца Канстанціна XI Зоя (Соф’я) — жонка маскоўскага вял.кн.Івана III, маці Васіля III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЖСКІЯ,
княжацкі род герба «Астрог», прадстаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Паходзілі з пінскіх і тураўскіх князёў. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Даніла (?—?), удзельнік барацьбы феадалаў ВКЛ супраць польскага караля Казіміра III у 1341. Дашка Фёдаравіч (?—1428?), унук Данілы, падтрымліваў Свідрыгайлу ў барацьбе супраць Вітаўта, у 1422 удзельнічаў у паходзе кн. Фёдара Карыбутавіча ў Чэхію на падтрымку гусітаў. Канстанцін, гл.Астрожскі К.І. Ілья (Эліяш; 1510—39), сын Канстанціна і Таццяны з роду Гальшанскіх. На Беларусі меў маёнткі Копысь, Глуск, Гальшаны, Сушу, Палонну з Лемніцай і Смаляны. Канстанцін Васіль, гл.Астрожскі К.В. Януш (1554—1620), сын Канстанціна Васіля, ваявода валынскі з 1585, апошні з роду Астрожскіх па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́НІ ((Gorini) Канстанціна) (9.1.1865, г. Рыміні, Італія — 3.9.1950),
італьянскі мікрабіёлаг. Чл. Парыжскай АН (1939). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Праф. Міланскага ун-та. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі, культываванні бактэрый малочнакіслага браджэння. Даследаваў біяхім. асаблівасці халернага вібрыёна (1893). Прапанаваў метад вырошчвання бактэрыяльных культур на скошаным жэлаціне (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРЭ́УС (ад лац. aureus залаты),
залатая старажытнарымская манета, якую пачаў выпускаць Юлій Цэзар пасля Гальскіх паходаў (58—51 да нашай эры). Сістэматычна чаканілася з часу праўлення Аўгуста (30 да нашай эры — 14 нашай эры) да праўлення Канстанціна I (306—337), які замяніў аўрэус солідам. За гэты час маса манеты зменшылася з 8,18—8,19 да 5,45—5,46 г.
венгерскі філолаг і гісторык-візанціназнавец. Акад.Венг.АН (1945), чл.-кар.Аўстр., Баварскай, Балг. і Ням. (ГДР) АН. Праф. Будапешцкага ун-та, ганаровы д-р Афінскага ун-та. Даследаваў пераважна візант.-венг. адносіны. Гал. працы: «Візантынацюркіка» (т. 1—2, 1942—43), «Візантыя і Венгрыя» (1953). Апублікаваў твор Канстанціна VII (Парфірароднага) «Аб кіраванні імперыяй» (1949) і інш.візант. тэксты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖБА,
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 9 км на ПнУ ад Варны і Залатых Пяскоў, на беразе Чорнага м. Клімат марскі, з мяккай зімой, гарачым і сухім летам. Пясчаны пляж з прылеглым мелкаводдзем. Умовы спрыяльныя для клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, у т. л. бранхіяльнай астмы, сардэчна-сасудзістых, нырачных, абменных, нерв. і інш. расстройстваў і парушэнняў. Месца правядзення міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. У арх. ансамблі курорта стараж. манастыр св.Канстанціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧЫ (Абрагамовічы),
шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Паходзілі ад Абрагама Ёзафавіча (п. У 1519), які нарадзіўся ў сям’і гандляра-яўрэя, пазней прыняў хрысціянства. За паслугі вял. князям Аляксандру і Жыгімонту I атрымаў шляхецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты салецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19). Валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі пав.) і Грынкава (Гарадзенскі пав.). Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВЕЛ I (Paulos; 14.12.1901, Афіны — 6.3.1964),
кароль Грэцыі [1947—64], З дынастыі Глюксбургаў. Сын караля Канстанціна I [1913—17, 1920—22) Служыў у ВМФ, удзельнік грэка-турэцкай вайны 1919—22. У сувязі з перамогай рэспубліканцаў у снеж. 1923 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Пасля рэстаўрацыі манархіі вярнуўся (ліст. 1935) у Грэцыю ў якасці наследніка прастола. У 1941 у сувязі з уварваннем у Грэцыю ням.-фаш. войск эмігрыраваў у Егіпет, потым у Вялікабрытанію. Вярнуўся ў Грэцыю ў 1946. Пасля смерці брата — караля Георга II [1935—41, 1946—47] — абвешчаны каралём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ.
Знойдзены ў 1804 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у т. л. 6 златнікаў Уладзіміра Святаславіча(980—1015), візант. намісмы Васілія II (976—1025) і Канстанціна VIII (1025—28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068—71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078—81) і, верагодна, інш. імператараў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ўхаваны ў 3-й чвэрці 11 ст.