складальная частка, элемент чаго-н. К. у хіміі і тэрмадынаміцы — кожнае з хім.індывід. рэчываў, найменшага ліку якіх дастаткова для ўтварэння ўсіх фаз сістэмы.
Маса кожнага К. ў сістэме не залежыць ад масы інш. К. можна ўводзіць у сістэму і выдаляць з яе. Калі рэчывы могуць уступаць у рэакцыю, колькасць К. ў сістэме вызначаецца рознасцю паміж лікам складальных рэчываў і лікам незалежных хім. рэакцый, якія могуць ісці ў сістэме. Калі хім. рэакцыі ў сістэме не адбываюцца (напр., сумесь бензолу і гліцэрыны), то такая сістэма наз. фізічнай і для яе лік К. роўны ліку складальных рэчываў. Гл. таксама Гібса правіла фаз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛКІЛА́Т,
сумесь ізапарафінавых высокаактанавых вуглевадародаў (у асн. C6—C9). Вадкасць, tкіп 40—180 °C, шчыльн. (0,69—0,71)∙103кг/м³. Асн кампанент — ізаактан (60%). Выкарыстоўваецца як кампанент высокаактанавага паліва для павышэння дэтанацыйнай стойкасці бензіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТО́Л (ад лац. mentha мята + oleum алей),
n-ментанол-3,3-метыл-6-ізапрапілцыклагексанол, арганічнае злучэнне, спірт аліцыклічнага шэрагу; асноўны кампанентмятнага алею.
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 43—44 °C) з пахам мяты і гаркаватым смакам. Раствараецца ў этаноле, абмежавана ў вадзе. Атрымліваюць вымарожваннем з мятнага алею, а таксама сінтэзуюць гідрыраваннем тымолу. Выкарыстоўваюць для араматызацыі лікёраў, цукерак, тытуню, сродкаў догляду за зубамі, як кампанентлек. прэпаратаў (напр., валідолу). Аказвае абязбольвальнае і абеззаражвальнае дзеянне, моцна ахалоджвае скуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБРЫ́ДНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
хімічны ракетны рухавік, паліва якога мае кампаненты рознага агрэгатнага стану. Цвёрды кампанент (паліва або акісляльнік) размяшчаецца ў камеры згарання, у якую падаецца вадкі (або газападобны) кампанент (акісляльнік або паліва). Па канструкцыі і параметрах — прамежкавы паміж вадкаснымі і цвердапаліўнымі ракетнымі рухавікамі.
Першы ў свеце гібрыдна ракетны рухавік канструкцыі М.К.Ціханравава створаны ў СССР (1933). Паліва (пастападобны раствор каніфолі ў бензіне) размяшчалася ў кальцавым зазоры паміж корпусам і цэнтр. трубкай з адтулінамі. Акісляльнік (вадкі кісларод) падаваўся пад ціскам уласнай пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМФАРАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, якія маюць камфарны эфірны алей, гал.кампанент якога — камфора. Да К.р. належаць базілік, камфоравае дрэва, піхта сібірская (з яе ігліцы атрымліваюць барнілацетат, які перапрацоўваюць у камфару).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТЭТЫ́ЧНАЯ ГРУ́ПА,
небялковы кампанент складаных бялкоў (пратэідаў), у т. л. некат. ферментаў (напр., флавінавых). Трывала звязана з бялком і стабілізуе яго структуру. П.г. розных пратэідаў маюць розную хім. прыроду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАФО́С,
канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне. Атрымліваецца нейтралізацыяй фосфарнай к-ты аміякам. Мае (у %) 9—12 азоту, 35,5—50 засваяльнага пентаксіду фосфару. Высокаэфектыўнае для ўсіх с.-г. культур на любых глебах. Кампаненттукаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГРАІ́Н,
сумесь вуглевадародаў, якую атрымліваюць дыстыляцыяй нафты ці газавага кандэнсату. Вадкасць, выкіпае пры 120—240 °C, шчыльн. 785—795 кг/м³. Выкарыстоўваюць як кампанент таварных бензінаў, асвятляльнай газы і ракетнага паліва, экстрагент, напаўняльнік вадкасных прылад (напр., манометраў).