Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КЕВО́РКАЎ Сцяпан Агабекавіч (1.4.1903, Масква — 1990),
армянскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1930). Працаваў на студыі «Азеркіно». З 1933 на студыі «Масфільм», з 1936 — «Арменфільм» (у 1949—51 дырэктар). З рэж. Э.Карамянам стварыў фільмы: «Горны марш» (1939), «Прывіды пакідаюць вяршыні» (1955), «Сцежкаю грому» (1956), «Асабіста вядомы» («Камо», 1958), «Надзвычайнае даручэнне» (1965), «Выбух пасля поўначы» (1968), «Апошні подзвіг Камо» (1974, з Р.Г.Мелік-Авакянам) і інш.Дзярж. прэмія Арменіі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛРУ́НІ (Mulroney) Браян (н. 20.3. 1939, г. Бе-Камо, Канада),
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы д-рюрыд.н. Адвакат. З 1955 чл., у 1983—93 старшыня Прагрэс.-кансерватыўнай партыі. З 1983 дэп. парламента. У 1984—93 прэм’ер-міністр Канады. Выступаў за цеснае эканам. супрацоўніцтва з ЗША, у 1988 падпісаў кан.-амер. пагадненне аб свабодным гандлі. Пасля рэферэндуму 26.10.1992, які не падтрымаў яго папраўкі да канстытуцыі з мэтай вырашэння пытання аб статусе прав. Квебек, пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКСЯ́Н Ара Мігранавіч (7.4.1902, г. Стамбул, Турцыя — 14.6.1969),
армянскі скульптар. Нар.маст.СССР 1963. Правадз.чл.АМСССР (1958). Скончыў маст. школу ў Канстанцінопалі (1921) і АМ у Вене (1924). З 1945 выкладаў у Ерэванскім маст.-тэатр. ін-це (з 1947 праф.). Адзін з заснавальнікаў армянскага філіяла Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Творы вызначаюцца яркасцю псіхал. характарыстык, строгім лаканізмам форм: помнікі С.Спандарану (1927), Н.Сцепаняну (1950) і А.Туманяну (1957) у Ерэване, С.М.Кіраву ў Ванадзоры (1942), У.І.Леніну ў г.Камо (1959), партрэты хлопчыка (1922), А.Мелік-Пашаева (1934), А.Джывелегава (1942), Спандарана (1947), Т.Тараманяна (1950), С.Шаўмяна (1952) і інш. Аўтар рэльефу для помніка героям майскага паўстання ў г. Ленінакан (цяпер г. Гюмры, 1930—31).
А.Сарксян. Рэльеф помніка героям майскага паўстання ў Ленінакане. 1930—31.