Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калужская губерня (гістар.) 3/114
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Калужская вобласць 5/274—275 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАТЫ́НСКІЯ,
княжацкі род герба «Астоя». Заснавальнік роду князь Аляксандр Андрэевіч (15 ст.), старэйшы сын удзельнага князя Андрэя Усеваладавіча Шуціхі Мезецкага з роду чарнігаўскіх князёў. Прозвішча паходзіць ад с. Баратынь паблізу Мезецка (Калужскаявобл.). Аляксандр Андрэевіч і яго сыны служылі папераменна то вял. князям маскоўскім, то вял. князям ВКЛ. У час руска-літ. войнаў пач. 16 ст. ўнук Аляксандра Андрэевіча, Іван Львовіч, не пажадаў заставацца ў сваёй вотчыне, якая трапіла пад уладу Масквы, і з’ехаў у ВКЛ. Ён стаў заснавальнікам лукомскай галіны роду Баратынскіх, асн. уладаннем якой была частка Лукомскага княства. Ад Мікалая, сына Івана Львовіча, пайшла аршанская лінія роду Баратынскіх, якія з 17 ст. ўсё радзей карысталіся княжацкім тытулам. У Польшчы жылі Баратынскія герба «Корчак» і «Сякера».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЯ́ЕЎ Станіслаў Юр’евіч
(н. 27.11.1932, г. Калуга, Расія),
расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т(1957). З 1962 працаваў у час. «Знамя», Маскоўскай пісьменніцкай арг-цыі, з 1989 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1956. У паэт. зб-ках «Землепраходцы» (1960), «Завея заходзіць у горад» (1966), «Начная прастора» (1970), «Глыбокі Дзень» (1978), «Возера Безыменнае» (1983), «Маці — сырая зямля» (1988), «Вышэйшая воля» (1992) і інш. выяўляе адвечныя сувязі чалавека з прыродай, гісторыяй. Паэмы «Калужская хроніка» (нап. 1968—87), «Карабахская хроніка» (нап. 1973), «Сонечныя ночы» (нап. 1978), «Рускія сны» (нап. 1986) і інш. — спроба сінтэзу прозы і паэзіі ў паэме. Аўтар рамана «Сяргей Ясенін» (1995, з сынам С.Куняевым), зб. прозы і публіцыстыкі «Сярод шумнага балю» (1996), крытычных артыкулаў і інш. У некаторых творах бел. тэматыка. Асобныя вершы К. на бел. мову пераклаў П.Макарэвіч. Дзярж. прэмія Расіі 1987.