ВІ́ЦЕБСКІ ФІЛІЯ́Л ВЫШЭ́ЙШАГА КАЛЕ́ДЖА СУ́ВЯЗІМіністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1945 у Пінску як электратэхнікум сувязі, у 1956 пераведзены ў Віцебск. З 1993 сучасная назва. Дае сярэднюю спец. адукацыю па спецыяльнасцях (1996/97 навуч.г.): тэлекамунікацыйныя сістэмы; паштовая сувязь; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМА́НТ (ад дыплом),
1) асоба, узнагароджаная ганаровым дыпломам за высокую якасць выканання работы, ролі і інш. на конкурсе, фестывалі, выстаўцы і г.д. 2) Студэнт выпускнога курса ін-та, тэхнікума, каледжа, які выконвае або абараняе дыпломную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МБРЫДЖ (Cambridge),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на р. Кем. Адм. ц. графства Кембрыджшыр. 106 тыс.ж. (1991). Старадаўні універсітэцкі цэнтр.Прам-сць: эл.-тэхн., прыладабуд. (вытв-сцьнавук. прылад), паліграфічная.
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 730 як стараж.-рым. лагер. Пазней англасаксонскае пасяленне. У 1207 атрымаў гар. прывілеі. Стварэнне ў пач. 13 ст. універсітэта (першая група студэнтаў з 1209) вызначыла далейшае развіццё К. як універсітэцкага горада. У час англ. рэвалюцыі 1640—53 К. — важная апора парламенцкіх сіл.
Горад захаваў сярэдневяковую рэгулярную планіроўку і арх. ансамблі каледжаў, згрупаваных вакол прамавугольных двароў з акад. і гасп. пабудовамі. Сярод помнікаў царква-ратонда святой Труны (каля 1101—30, раманскі стыль), капэла Кінгс-каледжа (1446—1515, позняя готыка), б-ка Трыніты-каледжа (1676—84, арх. К.Рэн), сенат ун-та (1722—30, арх. Дж.Гібс, абодва класіцызм). Многія будынкі 17—19 ст. імітуюць готыку: б-ка (1642) і капэла (1864—69, арх. Г.Скот) Сент-Джонс-каледжа і інш. Сярод інш. пабудоў б-ка ун-та (адкрыта ў 1934, арх. Г.Скот Малодшы). У К. помнік Дж.Байрану (1830—31, скульпт. Б.Торвальдсен), Музей Фіцуільяма (1836—45, арх. Дж.Базеві, неакласіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬ ((Boole) Джордж) (2.11.1815, г. Лінкальн, Вялікабрытанія — 8.12.1864),
англійскі матэматык і логік; заснавальнік матэм. логікі. Праф. матэматыкі (1849) Куінс-каледжа ў Корку (Ірландыя). Спец. матэматычнай адукацыі не меў. У працах «Матэматычны аналіз логікі» (1847), «Логікавае злічэнне» (1848), «Даследаванне законаў мыслення» (1854) распрацаваў алгебру логікі. Імем Буля названы асобныя алг. сістэмы — булевы алгебры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКУ́Н (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 20.3.1948, Мінск),
бел. вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972), дзе і працаваў. З 1993 рэктар Вышэйшага каледжа сувязі. Навук. працы па тэорыі кіравання ў тэхніцы звышвысокіх ваганняў, сістэмах і сетках электрасувязі, лічбавых сістэмах камутацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Генры Эдуард) (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937),
англійскі хімік-арганік. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1870). З 1871 праф. Лонданскага ун-та, у 1884—1913 — Цэнтральнага тэхн.каледжа. У 1893—95 прэзідэнт Лонданскага хім.т-ва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменты, тэрпены, камфару, займаўся крышталяграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЛЕР ((Butler) Нікалас М’юрэй) (2.4.1862, г. Элізабет, ЗША — 7.12.1947),
амерыканскі дзярж. дзеяч, педагог, пацыфіст. Скончыў Калумбійскі каледж. Д-р філасофіі (1884), праф. (1890). У 1902—45 прэзідэнт Калумбійскага каледжа. Быў саветнікам прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Адстойваў неабходнасць абмежавання ўзбраення і стварэння міжнар. суда. З 1925 прэзідэнт Фонду міжнар. міру. Падтрымаў пакт Келага—Брыяна (1928), які асуджаў вайну як сродак нац. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Дж.Адамс).
англійскі муз. дзеяч, крытык. Па прафесіі інжынер. З 1850 сакратар Т-ва мастацтваў, з 1852 сакратар, з 1873 чл. дырэкцыі Хрустальнага палаца ў Лондане (пісаў анатацыі да канцэртаў у 1856—96). У 1882—94 першы дырэктар Каралеўскага муз.каледжа. Вядомы як складальнік вял. энцыклапедычнага «Слоўніка музыкі і музыкантаў» (т. 1—4, з дадатковым, 1879—89, шмат разоў перавыдаваўся). Аўтар кн. «Бетховен і яго дзевяць сімфоній» (1896).
англійскі заолаг і эмбрыёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1875). Праф. (1874) каледжа ў Лондане і Оксфардскага ун-та (1890), у 1898—1907 дырэктар прыродазнаўча-гіст. аддзела Брытанскага музея. Навук. працы па сістэматыцы выкапнёвых рыб і беспазваночных, анатоміі і эмбрыялогіі кольчатых чарвей, малюскаў і членістаногіх. Падзяліў групу чарвей на 3 тыпы (плоскія, круглыя і кольчатыя). Прапанаваў сістэму жывёльнага свету з вылучэннем у самастойную групу губак.