ДУ́БАЎ (Георгій Савельевіч) (9.12.1933, г. Чыта, Расія — 9.8.1995),

беларускі акцёр. Нар. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958). З 1959 у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1964 у Бел. т-ры імя Я.​Коласа. Мастацтву Д. былі ўласцівы яркая характарнасць, камед. майстэрства, імправізацыйнасць. Акцёр дэталі, штрыха; імклівы, лёгкі, гарэзлівы і адначасова востры, удумлівы. Сярод лепшых роляў: Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.​Макаёнка), Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.​Нушыча), Стары («Шчаслівае здарэнне» С.​Мрожака), жонка Журдэна («Здурнелы Журдэн» М.​Булгакава), Дон Хуан («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра).

Г.С.Дубаў.
Г.Дубаў у ролі Жываты Цвіёвіча.

т. 6, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУСЕ́ВІЧ (Іосіф Антонавіч) (10.4.1907, Мінск — 29.5.1985),

бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1972). Скончыў студыю Бел. т-ра імя Я.​Коласа (1928), працаваў у гэтым т-ры. Вострахарактарны, камед. артыст. Створаным вобразам уласцівы напоўненасць, інтэнсіўнасць сцэн. жыцця, дакладнасць псіхал. малюнка ролі. Выконваў пераважна эпізадычныя і другога плана ролі, якія даводзіў да высокай завершанасці: Куторга («Пінская шляхта» В.​Дуніна-Марцінкевіча), Есып («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.​Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька, Чарноцкі («Бацькаўшчына», «Ірынка» К.​Чорнага), Суддзя («Несцерка» В.​Вольскага), Войт («Лявоніха» П.​Данілава), Гарошка, Цярэшка Калабок, Цыбулька («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.​Макаёнка), поп Іля («Званы Віцебска» У.​Караткевіча), Хлопаў («Рэвізор» М.​Гогаля), Важаватаў («Беспасажніца» А.​Астроўскага), Кастылёў («На дне» М.​Горкага), Штальмайстар («Клоп» У.​Маякоўскага), Чыр («Любоў Яравая» К.​Транёва), Антоніо («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра) і інш.

Літ.:

Сабалеўскі А.В. Жыццё тэатра. Мн., 1980.

А.​В.​Сабалеўскі.

І.А.Матусевіч.
І.Матусевіч у ролі Цярэшкі Калабка.

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.

Створаны ў Гомелі ў 1968 з групы лялечнікаў, якая з 1963 працавала пры Гомельскім абл. драм. т-ры. Адкрыўся спектаклем «Снягурчына школа» Г.​Ландаў. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Дзед і Жораў» В.​Вольскага, «Каб не змаўкаў жаваранак» і «Чортаў скарб» А.​Вольскага, «Свецяць зорачкі калядныя» (інсцэніроўка У.​Матроса), «Кветка папараці» Г.​Каржанеўскай, «Казка пра храбрага салдата» Я.​Шварца, «Казка пра цара Салтана» паводле А.​Пушкіна, «Чалавек з хвастом» Р.​Остэра, «Бука» М.​Супоніна, «Запалка-невялічка» Г.​Сцяфанава, «Халоднае сэрца» Ю.​Каранца, «Здарэнне ў лялечным тэатры» А.​Барысавай, «Алі-баба і разбойнікі» У.​Маслава, «Калабок» Я.​Патрыка, «Я — кураня, ты — кураня» Г.​Усач і Я.​Чапавецкага, «Аперацыя — ліквідацыя» М.​Азава і В.​Міхайлоўскага, «Мой тата — воўк» У.​Арлова і інш. Гал. рэжысёры: В.​Чарняеў (1968—85), У.​Матрос (з 1986), гал. мастакі: А.​Чабатароў (1968—78), Н.​Баяндзіна (з 1980).

т. 5, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́СЦЕРАЎ (Пётр Іванавіч) (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў студыю Бел. т-ра юнага гледача імя Крупскай (1933). З 1932 працаваў у Т-ры юнага гледача. Беларусі, у 1938—41 у Полацкім калгасна-саўгасным, з 1944 у Палескім і Пінскім абл. драм. т-рах. З 1949 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, з 1956 у бабруйскіх вандроўным бел. драм. і муз.-драм., у 1965—78 у магілёўскіх абл. муз. камедыі і драмы і камедыі т-рах. Камедыйны акцёр. Створаныя ім вобразы вылучаліся знешне выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Найб. значныя ролі: у т-рах драмы і камедыі — Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка» і «Трыбунал» А.​Макаёнка), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.​Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А.​Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.​Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р.​Квіткі-Аснаўяненкі). Паставіў спектаклі: «Генеральны консул» бр. Тур і Л.​Шэйніна (1939), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.​Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» Астроўскага (1974) і інш.

Г.​І.​Вавула.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ ДЗІЦЯ́ЧЫ МУЗЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР імя Н.​І.​Сац, буйнейшы ў Расіі музычны тэатр для дзяцей. Адкрыты ў 1965 у Маскве, з 1987 акадэмічны. Заснавальнік, дырэктар і гал. рэж. Н.Сац (да 1993), з 1994 т-р яе імя. У рэпертуары оперы «Воўк і сямёра казлянят» М.​Каваля, «Чырвоны капялюшык» М.​Раўхвергера, «Тры таўстуны» У.​Рубіна, «Горад майстроў» Я.​Саладухі, «Хлопчык-велікан» Ц.​Хрэннікава, «Сёстры» Дз.​Кабалеўскага, «Залаты ключык» І.​Марозава, «Чароўная музыка» М.​Мінкова, «Мая мама» А.​Спадавекія, «Басцьен і Басцьена» і «Чароўная флейта» В.​А.​Моцарта, «Другога красавіка» А.​Чайкоўскага, «Казка пра страчаны час» Ю.​Ражаўскай, «Кароль Лір» Ш.​Чалаева і інш., муз. камедыя «Беласнежка» Э.​Калманоўскага, балеты «Негрыцяня і малпа» Л.​Палавінкіна, «Скрынка з цацкамі» на муз. К.​Дэбюсі, «Камар і самавар» А.​Ларыёнавай, «Калабок» і «Сіняя птушка» Раўхвергера (апошні з выкарыстаннем музыкі І.​Саца), «Пунсовыя ветразі» У.​Юроўскага, «Папялушка» С.​Пракоф’ева, «Капелія» Л.​Дэліба і інш., а таксама сімф. канцэрты, тэатралізаваныя відовішчы і інш. Гал. балетмайстар Б.​Ляпаеў, гал. дырыжор Л.​Гершковіч.

Літ.:

Левтоновы В. и О. Единственный в мире // Театр. 1976. № 2;

Сац Н.И. Новеллы моей жизни. Кв. 1—2. 3 изд. М., 1985;

Викторов В. Наталия Сац и Детский музыкальный театр. М., 1993.

Будынак Маскоўскага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра.

т. 10, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)