міжнародная арг-цыя краін — вытворцаў какавы. Чл.-ўдзельнікі: Бразілія, Габон, Гана, Камерун, Кот-д’Івуар, Нігерыя, Сан-Таме і Прынсіпі, Тога, Трынідад і Табага, Эквадор. Створана ў 1962. Месца знаходжання — Лагас (Нігерыя). Мэты: спрыянне эканам. і сац. адносінам паміж краінамі — какававытворцамі, абмен навук. і тэхн. інфармацыяй, забеспячэнне эфектыўных паставак какавы па рэнтабельных цэнах, садзейнічанне пашырэнню какаваспажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́ВА-АЛЕ́Й,
алей з насення какавы. Жаўтаватае, прыемнага паху рэчыва. Шчыльн. (пры 40 °C) 920,6 кг/м³. Т-ра плаўлення 30—34 °C. Лік амылення 192—196, ёдны лік 32—38. Выкарыстоўваюць як аснову для лек. свечак, мазей, крэмаў, губной памады; у кандытарскай прам-сці — для вырабу шакаладу і парашку какавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́ВА, шакаладнае дрэва (Theobroma cacao),
кветкавая расліна сям. стэркуліевых. Пашырана ў трапічных лясах Амерыкі. Насенне какавы завезена ў Еўропу ў 1520. Культывуецца ў вільготных тропіках як харч. расліна, ва ўмераным клімаце расце ў аранжарэях.
Вечназялёнае дрэва выш. 5—8 м. Лісце вял., бліскучае. Кветкі дробныя, жоўтыя або чырв. ў пучках. Плод — ягада чырв., жоўтага або аранжавага колеру, мае 25—60 міндалепадобных зярнят. Цвіце і пладаносіць увесь год. У зярнятах ёсць алкалоід тэабрамін (здымае спазмы сасудаў, паніжае крывяны ціск); тлушч (да 50%) ідзе на выраб какавы-алею. З зерня гатуюць шакалад і танізуючы напітак какаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙО (Oyo),
горад на ПдЗ Нігерыі. Каля 300 тыс.ж. (1999). Вузел аўтадарог. Гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы, маніёку, кукурузы, какавы. Вытв-сць пальмавага алею. Саматужныя рамёствы (скураныя вырабы, ткацтва, прадзенне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛА (Vila),
Порт-Віла, сталіца дзяржавы Вануату, на ПдЗ в-ва Эфатэ. 19,3 тыс.ж. (1989). Порт на Ціхім ак. (вываз копры, какавы, кавы). Міжнар. аэрапорт. Перапрацоўка мяса і рыбы. Міжнар. фінансавы цэнтр (нізкія падаткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМА́СІ (Kumasi),
горад у цэнтр.ч. Ганы. Адм. ц.вобл. Ашанці. Засн. ў канцы 17 ст. як сталіца дзяржавы Ашанці. Каля 400 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: лесапільная, дрэваапр., буд. матэрыялаў, абутковая. Апрацоўка какавы. Рамёствы. Ун-т. Гісторыка-этнагр. музей Ашанці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́БА (Malabo),
горад, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, на беразе в-ва Біёка. Адм. ц. правінцыі Біёка. Засн. ў 1827, да 1973 наз. Санта-Ісабель. Каля 70 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз какавы, кавы, фруктаў). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць харчасмакавая, лесапільная і дрэваапрацоўчая. Вытв-сць пальмавага алею, мыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕО́КУТА (Abeokuta),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. штата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. Ў 1899. 377 тыс.ж. (1991). Прамысл. і гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытв-сць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБА́ДАН (Ibadan),
горад на ПдЗ Нігерыі. Адм. ц. штата Ойо. 1295 тыс.ж., з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (тытунёвая, плодакансервавая, апрацоўка какавы), пластмасавая, гумавая, дрэваапр., маш.-буд. (зборка аўтамабіляў, рухавікоў). Цэнтр рамесніцкай вытв-сці (па метале, дрэве і інш.). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ БРЫТА́НІЯ (New Britain),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад дзярж. Папуа — Новая Гвінея. 36,6 тыс.км². Нас. 312 тыс.чал. (1990). Рэльеф горны, выш. да 2300 м (дзеючы вулкан Улавун). Клімат экватарыяльны вільготны. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, какавы, кавы. Гал. горад і порт — Рабаул.