ЗУ́БРЫЧ Дзмітрый Іванавіч (1.6.1922, г. Дзергачы Харкаўскай вобл., Украіна — 1.10.1968),

бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1952). З 1954 саліст Бел. філармоніі. Творчая індывідуальнасць спевака найб. раскрылася ў камерным рэпертуары (рамансы Ф.​Шуберта, Э.​Грыга, М.​Мусаргскага, Г.​Свірыдава). Выканаў больш за 400 твораў, у т. л. шмат нар. песень, арый з опер, рамансаў і песень бел. кампазітараў. У яго трактоўках высакародная мужнасць спалучалася з мяккай паэтычнасцю.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БРЫЧ Іна Ігараўна (н. 15.9.1934, г. Пенза, Расія),

бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1957), у 1959—60 выкладала ў ёй. У 1955—57 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. З 1962 лектар-музыказнавец Бел. філармоніі. Вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу, даследуе творчасць бел. кампазітараў, у прыватнасці хар. музыку, выступае як муз. крытык.

Тв.:

Харавая творчасць беларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3;

Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970;

Ігар Лучанок, Кім Цесакоў. Мн., 1973;

Пути развития хорового творчества белорусских композиторов;

От обработок народных песен до кантат и ораторий // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977.

А.​Я.​Ракава.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зубрыч Дз. І. 4/603

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зубрыч І. І. 2/228; 10/396; 12/450

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЛО́ЎНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 16.1.1919, Бабруйск),

бел. кампазітар. Нар. арт. Беларусі (1970). Праф. (1980). Бацька І.У.Алоўнікава. Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, класы кампазіцыі В.​Залатарова і фп. М.Бергера), у 1947—94 педагог у ёй, у 1962—82 рэктар. Аўтар сімфанічнай, камерна-інстр. і вак. музыкі. Жыццесцвярджальнасцю і лірычнай пранікнёнасцю вызначаюцца шырока вядомыя яго песні: «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Брэсцкую крэпасць», «Песня пра К.​Заслонава», «Песня аб Мінску», «Недзе ў пасёлку» і інш. Найб. значныя праграмныя сімф. творы: паэмы «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954), сюіта «Песні міру» (1958); араторыя «Партызанскія песні» (1994).

Інш. тв.: кантата для дзяцей «Усім піянерам таварыш і брат» (памяці М.​Казея), «Урачыстая прэлюдыя» і эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» для сімф. арк.; сюіта «На Палессі» і муз. карцінка «Зорка Венера» для арк. бел. нар. інструментаў; п’есы для фп., скрыпкі і фп.; хары, рамансы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.

Літ.:

Зубрыч І.І. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970.

І.​І.​Зубрыч.

У.У.Алоўнікаў.

т. 1, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГУСЛА́ЎСКАЯ Нінэль Захараўна (н. 21.6.1935, г. Крывы Рог, Украіна),

бел. эстрадная спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла муз. вучылішча ў Душанбе (1958). У 1962—87 салістка Бел. філармоніі. Яе выканальніцкая манера вылучаецца мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Ю.​Семянякі, «Спадчына» І.​Лучанка. Дыпламант 1-га Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Масква, 1966).

І.​І.​Зубрыч.

т. 2, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРШО́ВІЧ Юрый Вульфавіч (н. 10.1.1935, г. Харкаў, Украіна),

бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1959). У 1959—95 саліст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі (з 1972 канцэртмайстар), адначасова ў 1965—72 выкладаў у Сярэдняй спец. муз. школе пры Бел. кансерваторыі. Выступаў з канцэртамі як саліст і ансамбліст (у 1965—90 першая скрыпка Квартэта Саюза кампазітараў БССР). З 1995 жыве ў Германіі.

І.​І.​Зубрыч.

т. 5, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСНО́ВІЧ Сямён (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),

бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).

У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.

І.​І.​Зубрыч.

т. 2, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАМЕ́ЦКІ Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (н. 21.1.1923, Мінск),

бел. цымбаліст, педагог. Нар. арт. Беларусі (1970). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1939—41, 1946—47). З 1937 у аркестры нар. інструментаў Бел. філармоніі, з 1946 канцэртмайстар Дзярж. нар. аркестра БССР, у 1958—88 саліст Бел. філармоніі. У 1947—57 педагог Сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. Рэпертуар Астрамецкага — цымбальныя творы бел. аўтараў, пералажэнні інстр. п’ес кампазітараў-класікаў. Выкананне вылучалася артыстызмам, яркай вобразнасцю. У 1979 даў першы ў гісторыі цымбалаў сольны канцэрт. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на нар. інструментах (1939).

І.​І.​Зубрыч.

А.А.Астрамецкі.

т. 2, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЕ́ВІЧ Станіслава Іосіфаўна (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салістка Бел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.​Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.​Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.​Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.​Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.​Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш. нар. песні.

І.​І.​Зубрыч.

т. 5, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)