зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны 11—19 ст. Падрыхтаваў і выдаў у Віцебскай губ. друкарні бел. гісторык А.П.Сапуноў. З 6 запланаваных тамоў выдадзены 3. У 1-м т. (1883) матэрыялы пра Віцебск з 1021 па 1883: урыўкі з летапісаў, Віцебскі летапіс, інвентары горада, дагаворы, граматы віцебскіх і полацкіх князёў, стат. звесткі пра насельніцтва, законы рас. ўрада, якія датычылі горада і губерні, дакументы пра Траецкі манастыр, прывілеі Віцебску на магдэбургскае права 1597 і 1644, Віцебскае паўстанне 1623, вайну 1812 і інш. У 2-м і 3-м т. меркавалася змясціць дакументы па гісторыі Полацка і інш. гарадоў і мясцовасцей губерні. Ва ўступе да т. 4 (1885) змешчаны «Кароткі нарыс барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Літвой і Польшчай у XIV—XVII ст.» Сапунова. У 1-й яго частцы — дакументы пра заняцце Полацка і наваколля ў 1563 войскамі рус. цара Івана IV; вызваленне Полацка і Полаччыны ў 1579 бел.-літ. і польскім войскамі на чале з каралём Стафанам Баторыем; у 2-й частцы — дакументы часоў вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—67. У т. 5 (1888) дакументы Полацкай епархіі ад яе ўзнікнення да 1772, матэрыялы пра далучэнне паўн.-ўсх. часткі Беларусі да Расіі. У пачатку тома змешчаны «Кароткі нарыс гістарычнага лёсу Полацкай епархіі ад старажытнага часу да паловы XIX ст.», дзе ёсць звесткі пра скасаванне уніяцкай царквы, далучэнне яе да рас.правасл. царквы і правядзенне Полацкага царкоўнага сабора 1839. У т. 6 меркавалася змясціцьгіст. нарыс пра Віцебскую губ., дадаткі, паказальнікі. Выданне багата ілюстравана (карты, малюнкі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх рукапісных кніг, партрэты гіст. асоб і інш.). Большасць дакументаў апублікавана ўпершыню, арыгіналы асобных з іх не зберагліся. Не ўсе дакументы надрукаваны цалкам, некаторыя дадзены ў перакладзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ (ад піра... + электрычнасць),
узнікненне эл. зарадаў на паверхні некат. крышталёў (піраэлектрыкаў) пры іх награванні ці ахаладжэнні. Да піраэлектрыкаў адносяць крышт.дыэлектрыкі, што палярызуюцца ў адсутнасці эл. поля і інш. знешніх уздзеянняў (т. зв. спантанная палярызацыя). Даследавалася Д.Брустэрам, П.Кюры, Ф.Эпінусам.
Пры награванні адзін край піраэлектрыка зараджаецца дадатна, пры ахаладжэнні — адмоўна, другі — наадварот. Паяўленне зарадаў на паверхні піраэлектрыка звязана са зменай існуючай у ім палярызацыі пры змене т-ры крышталя, а таксама і пры дэфармаванні (піраэлектрыкі з’яўляюцца п’езаэлектрыкамі) Асобная група піраэлектрыкаў — сегнетаэлектрыкі, у якіх пры награванні да пэўнай т-ры спантанная палярызацыя знікае і крышталь пераходзіць у непіраэл. стан. Існуе эфект, адваротны піраэлектрычнаму. Калі крышталь змясціць у эл. поле, то яго палярызацыя змяняецца, што суправаджаецца награваннем ці ахаладжэннем крышталя (электракаларычны эфект). Піраэлектрыкі выкарыстоўваюць у тэхніцы ў якасці індыкатараў і прыёмнікаў выпрамяненняў. Іх дзеянне заснавана на рэгістрацыі эл. сігналаў, што ўзнікаюць у піраэлектрыках пры змене т-ры пад уплывам выпрамянення.
Літ.:
Лайнс М., Гласс А. Сегнетоэлектрики и родственные им материалы: Пер. с англ.М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́ЛІЧАЎ (Мікалай Сямёнавіч) (23.9.1908, с. Золіна Валадарскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 1.12.1989),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1979). Вучыўся ў 2-м Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це (1931), скончыў Ваен. акадэмію хім. абароны (1937). У 1928—31 на камсам. рабоце. З 1938 на парт. рабоце: у апараце ЦКВКП(б), парторг ЦКВКП(б) на Яраслаўскім гумавым камбінаце, з 1939 1-ы сакратар Яраслаўскага, з 1941 Чэлябінскага абкомаў і гаркомаў партыі, заг. аддзела ЦКВКП(б). У 1946—47 сакратар ЦКВКП(б), адначасова нам. старшыні Савета па справах калгасаў пры СМСССР. З сак. 1947 сакратар ЦК КП(б) Украіны, са жн. 1-ы сакратар Растоўскага абкома і гаркома партыі. У 1950—56 1-ы сакратар ЦККПБ. У чэрв. 1953 Л.П.Берыя зрабіў спробу змясціць П. з пасады 1-га сакратара ЦККПБ. Аднак на IV (пашыраным) пленуме ЦККПБ (25—27.6.1953) бел. камуністы не далі аднадушнай згоды на такую кадравую змену. З 1956 нам., з 1957 1-ы нам. міністра замежных спраў СССР. У 1958—85 міністр знешняга гандлю СССР. Чл.ЦККПБ у 1952—60, чл. Бюро ЦККПБ у 1950—56. Чл.ЦККПСС у 1941—86, чл. Аргбюро ЦК у 1946—47, канд. у чл. Прэзідыума ЦККПСС у 1952—53. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1950—59, чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1950—59, Вярх. Савета СССР у 1937—89.