сплавы высакародных металаў з каляровымі. якія выкарыстоўваюцца для ювелірных вырабаў. Да іх належаць сплавы золата, серабра, плаціны і паладыю. Увядзенне ў састаў Ю.с. розных кампанентаў дазваляе змяняцьмех. (трываласць, цвёрдасць, пластычнасць) і тэхнал. якасці, колер сплаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦТВА,
права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАХРАМІ́ЗМ (ад фота... +грэч. chrōma колер, афарбоўка),
здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад дзеяннем аптычнага выпрамянення (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырв.). Уласцівы вял. колькасці рэчываў арган. і неарган. паходжання. Ф. арган. рэчываў абумоўлены фотафіз. працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, Ф. неарган. рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арган. і неарган. фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЯ́ТАРу радыётэхніцы і электрасувязі,
складальная частка перадавальнай апаратуры, якая ажыццяўляе кіраванне якім-н. параметрам вагальнага працэсу ў адпаведнасці з сігналам перададзенага паведамлення (гл.Мадуляцыя ваганняў). Мае нелінейныя эл. ланцугі на электронных лямпах, паўправадніковых прыладах, ячэйках Кера ці інш., здольныя змяняцьякі-н. з параметраў вагальнага працэсу і выбраныя ў адпаведнасці з прынцыпам дзеяння перадатчыка. Выкарыстоўваецца ў апаратуры радыёсувязі, тэлебачання, радыёвяшчання, аптычных гуказапісвальных, оптаэлектронных і інш. прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРО́ў графіцы,
інструмент для малявання ці пісання вадкім фарбавальным рэчывам (туш, бістр, сепія, чарніла). У старажытнасці найчасцей выкарыстоўвалі птушыныя П., якія дазвалялі мякка змяняць таўшчыню лініі і вар’іраваць метады штрыхоўкі; у народаў Усходу пераважалі трысняговыя П. (калам), якія давалі гнуткую, пластычную лінію, энергічны штрых. З 19 ст. пашырыліся метал. П., што даюць тонкую роўную лінію, з 20 ст. — П. рознай формы і таўшчыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАВАНО́СЫ (Rhinolophidae),
сямейства млекакормячых атр. рукакрылых. 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усх. паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вял. калоніі. Здольныя ў шырокіх межах змяняць т-ру цела (гетэратэрмнасць).
Даўж. 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «ланцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РМА ПРО́МЫСЛУ,
якасна-колькасны ліміт здабычы якога-н. прыроднага рэсурсу, што забяспечвае яго самааднаўленне, або для неўзнаўляльных прыродных рэсурсаў, рацыянальныя тэмпы расходавання. Напр., Н.п. дзікіх жывёл, або норма здабычы (вылаву), — гранічная колькасць асобін дадзенага віду ці групы (для рыб — агульная маса), дазволеная да здабычы на пэўнай тэр. ці аднаму паляўнічаму (рыбалову) за пэўны перыяд (дзень, сезон) з улікам полаваўзроставага складу папуляцый. Для ласёў, высакародных аленяў, дзікоў, казуль, баброў і глушцоў (на Беларусі здабываюцца па разавых дазволах) вызначаны працэнт забірання ў залежнасці ад шчыльнасці іх пражывання. Н.п. біял. рэсурсаў дазваляюць падтрымліваць прыродную шчыльнасць, структуру і функцыянаванне папуляцый і экасістэм ці змяняць іх у гаспадарча мэтазгодным кірунку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПОЛІМЕРЫЗА́ЦЫЯ,
сумесная полімерызацыя некалькіх (2 і больш) манамераў; прамысл. метад вытв-сці многіх сінт.супалімераў.
Рэакцыйная здольнасць (актыўнасць) манамераў пры С. вызначаецца іх прасторавай будовай, спалучэннем і палярнасцю падвойных сувязей. Састаў супалімера звычайна (акрамя выпадкаў азеатропнай С., калі актыўнасці манамераў аднолькавыя) адрозніваецца ад саставу манамернай, сумесі, які ў ходзе працэсу мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры С. да глыбокіх ступеняў ператварэння манамераў рознай актыўнасці валавы супалімер мае ланцугі рознага саставу. Размяшчэнне звёнаў у ланцугах статыстычнае, акрамя выпадкаў чаргавальнай, ці альтэрнатыўнай С., калі незалежна ад саставу сумесі манамераў утвараюцца супалімеры з рэгулярным чаргаваннем звёнаў. С. дазваляе накіравана змяняць уласцівасці палімераў. Выкарыстоўваюць С. для атрымання палімераў з разнастайнымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ТАРСКАЕ ПРА́ВА (лац. jus praetorium),
прававая сістэма ў Стараж. Рыме, што складалася з рашэнняў (эдыктаў) прэтараў — службовых асоб, якія ажыццяўлялі пераважна судовыя, прававыя функцыі. Рашэнні прэтараў заўсёды насілі працэсуальны, а не матэрыяльны характар, бо яны не мелі права адмяняць або змяняць законы. Прэтарскі эдыкт дзейнічаў на працягу года, але кожны новы яго пераемнік пры складанні свайго эдыкта выкарыстоўваў найб. важныя прававыя ўстанаўленні папярэднікаў, фактычна спыняючы дзеянне састарэлых норм. З сярэдзіны 2 ст. да н.э. прэтары атрымалі права складаць у ходзе суд. працэсу абавязковую для суддзяў юрыд. інструкцыю. т.зв. фармулярны працэс. П.п. істотным чынам рэфармавала ін-ты прыватнага права, напр., валоданне, дагавор, права на спадчыну. У 4—5 ст.н.э. адбылося збліжэнне П.п. і цывільнага права, што прывяло да поўнай іх аднастайнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМУЗЫ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ, электронныя музычныя інструменты,
музычныя інструменты, у якіх электрычныя ваганні гукавых частот узбуджаюцца спец. генератарам, узмацняюцца ўзмацняльнікам і выпрамяняюцца гучнагаварыцелем.
Падзяляюцца: на Э.і., традыцыйны механізм якіх заменены эл. (электраарган); у якіх ваганне струн, што механічна здабываецца традыц. спосабамі (на смыкавых, шчыпковых і клавішных хардафонах), успрымаецца эл. адаптэрамі (адаптэрызаванае фартэпіяна, электрахорд, электрагітары); у якіх эл. ці генератарныя ваганні ствараюцца выключна і непасрэдна электроннай апаратурай (тэрменвокс, траўтоніум, эмірытон, іоніка). Эл. гукаўтварэнне дазваляе ўзнаўляць гучанне традыцыйных інструментаў і замяняць іх (гукавыя імітатары, аналагавыя інструменты), узмацняць гучанне інструментаў з малымі дынамічнымі магчымасцямі (клавесін, гітара), змяняць тэмбр (сінтэзавальныя інструменты) і ствараць новыя гукавыя тэмбры. Э.і. найчасцей выкарыстоўваюцца ў прыкладной, ілюстрацыйнай, тэатральнай і кінамузыцы.
Літ.:
Термен Л.С. Физика и музыкальное искусство. М., 1966;
Володин А. Электронные музыкальные инструменты М., 1970;
Кузнецов Л.А. Основы теории, конструирования, производства и ремонта электромузыкальных инструментов. М., 1981.