парадак (Poaceae) аднадольных кветкавых раслін і адзінае сямейства (Poaceae, ці Gramineae) гэтага парадку, высокаспецыялізаваная і адасобленая таксанамічная група; тое, што мятлюжкакветныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Шчыльнакустовыя злакі 9/224; 11/381
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рыхлакустовыя злакі 9/224; 11/381
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПАС (ад партуг. campo поле, адкрытае месца),
мясцовая назва саваннаў на пласкагор’ях Бразіліі. Пераважаюць цвёрдыя дзярнінныя злакі, месцамі ў спалучэнні з нізкарослымі (2—3 м) дрэвамі і хмызняком, на чырвоных латэрытных глебах. Раён інтэнсіўнай жывёлагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС,
простае, батрычнае (бакакветнае) суквецце, у якім на падоўжанай гал. восі знаходзяцца сядзячыя кветкі (просты К.), або маленькія сядзячыя суквецці — каласкі (складаны К.). Просты К. маюць трыпутнік, некат. архідэі і інш., складаны — жыта, пшаніца, ячмень і інш.злакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБЕРЛІ (Kimberley),
плато на ПнЗ Аўстраліі. Выш. да 936 м. Складзена з крышт. парод і пясчанікаў, на У — з базальтаў. Клімат субэкватарыяльны. На Пн — вечназялёнае эўкаліптавае рэдкалессе, па далінах вільготныя трапічныя лясы, на Пд — арыднае рэдкалессе, на пясчаніках злакі і хмызняк. Нац. парк Гейкі-Гордж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПУСТЫ́НЯ,
занальны тып ландшафту, што фарміруецца ва ўмовах арыднага клімату, у якім спалучаюцца элементы стэпавай і пустыннай расліннасці. Адрозніваецца бязлессем, спецыфічным раслінным і глебавым покрывам. У стэпавых асацыяцыях пераважаюць дзярнінныя злакі, у пустынных — палыны, салянкі і інш. Пашырана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Выкарыстоўваецца пераважна як паша; земляробства магчыма на арашальных землях. Гл. таксама Паўпустынныя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭБ (англ. scrub),
зараснікі невысокіх (1—2 м) пераважна вечназялёных цвердалістых засухаўстойлівых кустоў са слабаразвітым травяністым покрывам. Пашыраны ў субтрапічных і часткова трапічных абласцях Паўд.-Зах. і Усх. Аўстраліі, Паўд. Афрыцы і на Пд ЗША. У складзе С. ў асн. акацыі, нізкарослыя эўкаліпты, казуарыны, рэдкія невысокія дрэвы, кусцікі з сям. бабовых і міртавых; у разрэджаным травяным покрыве — дзернавінныя злакі, аднагадовыя сухацветы, салянкі, некат. сукуленты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСТЭ́П,
занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах лясной і стэпавай расліннасці. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. і субтрапічных паясах абодвух паўшар’яў. На тэр. СНД лясы ў Л. прадстаўлены шыракалістымі лясамі на Украіне і ў еўрап.ч. Расіі, бярозавымі колкамі ў Зах., часткова Сярэдняй Сібіры, далей на У — лістоўнічнымі лясамі. Стэпы ў Л. адносяцца пераважна да разнатраўных стэпаў (разнатраўе і карэнішчавыя злакі). Гл. таксама Лесастэпавыя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯНЕ́РНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ,
віды жывёл і раслін, якія першымі пасяляюцца ў месцах, пазбаўленых глебавага покрыва пад уплывам дзеяння прыродных фактараў (пажарышчы, апоўзні, землі са змытай глебай і інш.) або дзейнасці чалавека (прамысл. пусткі, горныя адвалы, кар’еры і інш.). Вылучаюцца высокай экалагічнай пластычнасцю, непатрабавальнасцю да глебавых умоў. На Беларусі да П.а. адносяцца многія віды імхоў, водарасцей, лішайнікаў, пустазелля (сітнякі, ваўчкі, некат. злакі, верас звычайны, падбел і інш.), насякомых, павукоў. Выкарыстоўваюцца ў біял.рэкультывацыі зямель.