ЗАХА́Р (Дзмітрый Андрэевіч) (8.11.1898, Мінск—8.6.1951),

бел. дырыжор, інструменталіст, рэжысёр, кампазітар. У 1920—24 рэжысёр і акцёр трупы пры Палітаддзеле Зах. фронту, сіламі якой (уключала хор, аркестр, танц. групу) паставіў шэраг муз. і муз.-драм. твораў, у т. л. оперу «Тапельніца» М Лысенкі, «Сватанне на Ганчароўцы» з муз. К.Стацэнкі. У 1928 стварыў першы ансамбль бел. нар. інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча), да 1935 яго маст. кіраўнік і дырыжор. Адначасова (1928—32) выкладаў у Бел. муз. тэхнікуме. Удзельнічаў у рэканструкцыі нац. муз. інструментаў (зрабіў гукарад ліры храматычным, па яго чарцяжах удасканалены цымбалы, створаны іх арк. разнавіднасці), фарміраванні рэпертуару для бел. нар. аркестра (аўтар апрацовак бел. нар. песень і танцаў, арыг. п’ес, аранжыровак твораў В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, Р.Шумана). У 1920—40-я г. выступаў у канцэртах як віртуоз-балалаечнік, іграў таксама на цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце.

Н.П.Яканюк.

т. 7, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Захар Дз. 8/399; 11/129; 12/634

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карне́еў Захар Рыгоравіч

т. 8, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паплаўскі Захар Філімонавіч

т. 12, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раговін Захар Аляксандравіч

т. 13, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шыбека Захар Васілевіч

т. 18, кн. 1, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІРА́ЛА (Захар Якаўлевіч) (2.2.1906, в. Раўнаполле Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 14.9.1993),

бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1934). Настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 зняволены на 8 гадоў. Пакаранне адбываў у Горкаўскай вобл. на лесараспрацоўках. Вызвалены ў 1940, рэабілітаваны ў 1958. Удзельнік Айч. вайны. У 1945—73 выкладчык Мар’інагорскага с.-г. тэхнікума. Друкаваўся з 1925. У 1929 пад псеўд. Захар Бульбянік выдаў зб. «Смех і радасць вёскі» (гумарыст. вершы, частушкі). Аўтар зб-каў лірыкі, жартаў і гумарыстычных вершаў «Цвітуць кветкі», «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), «Ружы і крапіва».

т. 3, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫШЧЭ́НЯ (Захар Рыгоравіч) (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.

З.Р.Лышчэня.

т. 9, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВІТАШВІ́ЛІ (Георгій Міхайлавіч) (27.2.1893, Баку — 4.7.1966),

грузінскі акцёр. Нар. арт. Грузіі (1934). Вучыўся ў школе сцэн. мастацтва ў Пецярбургу (1913—15). У 1915 выступаў у т-рах Таганрога, Уладзікаўказа, Баку, Батумі, з 1920 у драм. т-ры ў Тбілісі (цяпер Груз. т-р імя Ш.Руставелі). Яго творчасць вызначалася вял. сцэн. культурай, мяккай, высакароднай манерай выканання, рамантычнай узнёсласцю. Сярод роляў: Міндзія («Ламара» паводле Важы Пшавелы), Гелахсан («Тэтнульд» Ш.Дадыяні), Гарсія Лорка («Алькасар» Г.Мдывані), Гадуноў («Вялікі гасудар» У.Салаўёва), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946.

т. 5, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЧА́ЛАЎ (сапр. Шверубовіч) Васіль Іванавіч

(11.2.1875, Вільня — 30.9.1948),

расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1936). Беларус па паходжанні. З 1900 у трупе МХАТа. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Мастацтва К. вызначалася глыбокім трагізмам, майстэрствам пераўвасаблення, псіхал. і жыццёваю дакладнасцю. Сярод лепшых роляў: Трафімаў, Тузенбах («Вішнёвы сад», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон, Захар Бардзін («На дне», «Ворагі» М.Горкага), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Іван Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванава). Майстар маст. слова. Стварыў жанр эстр. выканання драм. твораў, т. зв. мантажы, дзе выканаў некалькі роляў. Дзярж. прэмія СССР 1943.

В.І.Качалаў.

т. 8, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)