прэснаводнае возера ў міжгорнай Зайсанскай катлавіне, на У Казахстана. Да пабудовы Бухтармінскай ГЭС на р. Іртыш пл. З. складала 1,8 тыс.км2. Даўж. 111 км, шыр. каля 30 км, глыб. да 10 м. Пасля пабудовы 90-метровай плаціны З. знаходзіцца ў падпоры і складае значную ч. Бухтармінскага вадасховішча; яго ўзровень падняўся на 7 м. Упадае р. Чорны Іртыш, выцякае р. Іртыш. Рыбны промысел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХТАРМІ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Казахстане, на р. Іртыш. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1960—67. Пл. (з падпорам воз.Зайсан) 5490 км², аб’ём вады 49,6 км³. Даўж. 425 км, найб.шыр. 35 км. Ваганні ўзроўню да 7 м. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЙСА́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
міжгорная ўпадзіна на У Казахстана, паміж хрыбтамі Паўд. Алтая на Пн, Тарбагатаем і Саурам на Пд. Выш. днішча ад 370 м (воз.Зайсан) да 1000 м. Складзена з азёрных і рачных пяскоў і глін. У рэльефе вылучаюцца астанцовыя горныя масівы. Пераважаюць паўпустынныя ландшафты, якія выкарыстоўваюць як пашы; у дэльце р. Чорны Іртыш ёсць тугайныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬМА (Stenodus leucichthys nelma),
паўпрахадная або прэснаводная рыба сям. сіговых, падвід беларыбіцы. Пашырана ў бас.Паўн. Ледавітага ак.; ад р. Паной на Кольскім п-ве на З да р. Макензі на У (Аляска). Утварае азёрныя жылыя формы (азёры Зайсан, Кубенскае, нарыльскія).
Даўж. да 1,5 м, маса да 50 кг. Луска буйная. Рот вял., на сківіцах дробныя зубы. Драпежнік. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Павел Мікалаевіч) (25.12.1910, г.Зайсан Усходне-Казахстанскай вобл. — 1937),
рускі паэт. З сям’і сямірэчанскіх казакаў. Працаваў на Д. Усходзе матросам, старацелем на залатых прыісках. Пра гэта ў кнігах нарысаў «У залатой разведцы» (1930) і «Людзі ў тайзе» (1931). У вершах і паэмах («Песня пра пагібель казачага войска», 1928—32; «Саляны бунт», 1933; «Хрысталюбаўскія паркалі», 1935—36) падаецца быт сямірэчанскага казацтва, узнаўляюцца падзеі грамадз. вайны, калектывізацыі. Аўтар паэм «Лета» (1932), «Жнівень» (1932—34), «Адна ноч» (1933), «Кулакі» (1936) і інш. Паэт ліра-эпічнага складу. Востраканфліктная, напоўненая сац. супярэчнасцямі свайго часу, паэзія Васільева адметная сілаю і выразнасцю вобразаў, страснасцю светаўспрымання, сакавітасцю мовы, блізкасцю да народна-песеннай творчасці. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЯТРЫ́ (Acipenser),
род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асетр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асетр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асетр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асетр атлантычны, або асетр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асятра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р. Янцзы), у водах паўд.ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асетр атлантычны і асетр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асетр атлантычны і асетр рускі, выключаныя з кнігі з прычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі).