Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Жабыкі (в., Касцюковіцкі р-н) 9/566
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ГАР (Уладзімір Антонавіч) (н. 15.7.1914, в.Жабыкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1938), Ваенна-марскую акадэмію (1955). У ВМФ з 1935. У Вял.Айч. вайну з 1941 лётчык ВПС Чарнаморскага флоту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Паўн. Каўказа. Нам. камандзіра эскадрыллі капітан С. да студз. 1944 зрабіў 295 баявых вылетаў на далёкую паветр. разведку партоў, аэрадромаў, марскіх камунікацый праціўніка. У 1961—77 у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Сяргей Фёдаравіч) (7.10.1914, в.Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),
бел. вучоны-педагог. Канд.пед.н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв.:
Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;
Школа и жизнь. Мн., 1967.
Літ.:
Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.