Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дунілавіцкі раён 6/559; 9/54
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл.Пл. 900 км². 366 нас. пунктаў (1946). Цэнтр — г.п.Дунілавічы. 12.10.1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў: Ваўкалацкі, Варапаеўскі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі. З 20.9.1944 раён у складзе Полацкай, з 3.8.1954 Маладзечанскай абласцей. 20.1.1960 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Глыбоцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах. Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дунілавіцкі падпольны райком КП(б)Б 9/59
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ ДАМІНІКА́НЦАЎ,
помнік архітэктуры позняга барока. Засн. ў 1683 па фундацыі Е.Белазор у в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Да 1766 існаваў драўляны касцёл. Мураваны будынак узведзены ў 1769—73 пры 2-павярховым кляштары дамініканцаў (не збярогся). У 1866 пераабсталяваны пад праваслаўную царкву (з 1919 зноў касцёл).
Мураваная 3-нефавая 2-вежавая базіліка. У аздабленні фасадаў выкарыстаны плоскія пілястры (на галоўным — падвойныя ўвагнутыя), прафіляваныя цягі, раскрапоўкі, валюты і інш. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Скляпенні аздоблены фрэскавай размалёўкай у выглядзе расліннага арнаменту і картушаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР ў 1944—60. Цэнтр — г.Маладзечна. Створана 20.9.1944 з б.Вілейскай вобласці з далучэннем Валожынскага, Іўеўскага, Юрацішкаўскага р-наў Баранавіцкай вобл. 8.1.1954 да М.в. далучаны Івянецкі р-н Баранавіцкай вобл., Іўеўскі р-н перададзены Гродзенскай вобл. У 1959 пл. вобласці 24,3 тыс.км², нас. 848 тыс.чал., у т. л. 767 тыс. сельскага; 10 гарадоў, 8 гар. пасёлкаў, 253 сельсаветы; 22 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Валожынскі, Відзскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі, Юрацішкаўскі. 20.1.1960 вобласць скасавана. Раёны перададзены Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абл.