дуні́лавіцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дуні́лавіцкі дуні́лавіцкая дуні́лавіцкае дуні́лавіцкія
Р. дуні́лавіцкага дуні́лавіцкай
дуні́лавіцкае
дуні́лавіцкага дуні́лавіцкіх
Д. дуні́лавіцкаму дуні́лавіцкай дуні́лавіцкаму дуні́лавіцкім
В. дуні́лавіцкі (неадуш.)
дуні́лавіцкага (адуш.)
дуні́лавіцкую дуні́лавіцкае дуні́лавіцкія (неадуш.)
дуні́лавіцкіх (адуш.)
Т. дуні́лавіцкім дуні́лавіцкай
дуні́лавіцкаю
дуні́лавіцкім дуні́лавіцкімі
М. дуні́лавіцкім дуні́лавіцкай дуні́лавіцкім дуні́лавіцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дунілавіцкі павет 3/81

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дунілавіцкі раён 6/559; 9/54

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Пл. 900 км². 366 нас. пунктаў (1946). Цэнтр — г.п. Дунілавічы. 12.10.1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў: Ваўкалацкі, Варапаеўскі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі і Тузбіцкі. З 20.9.1944 раён у складзе Полацкай, з 3.8.1954 Маладзечанскай абласцей. 20.1.1960 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Глыбоцкага р-на.

т. 6, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНІ́ЛАВІЦКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах. Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.

т. 6, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дунілавіцкі падпольны райком КП(б)Б 9/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНІ́ЛАВІЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ ДАМІНІКА́НЦАЎ,

помнік архітэктуры позняга барока. Засн. ў 1683 па фундацыі Е.​Белазор у в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Да 1766 існаваў драўляны касцёл. Мураваны будынак узведзены ў 1769—73 пры 2-павярховым кляштары дамініканцаў (не збярогся). У 1866 пераабсталяваны пад праваслаўную царкву (з 1919 зноў касцёл).

Мураваная 3-нефавая 2-вежавая базіліка. У аздабленні фасадаў выкарыстаны плоскія пілястры (на галоўным — падвойныя ўвагнутыя), прафіляваныя цягі, раскрапоўкі, валюты і інш. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Скляпенні аздоблены фрэскавай размалёўкай у выглядзе расліннага арнаменту і картушаў.

Т.​В.​Габрусь.

т. 6, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адм.-тэр. адзінка ў БССР з 20.9.1944 да 8.1.1954. Цэнтр — г. Полацк. Пл. 17,8 тыс. км², нас. 394,6 чал. (на 1.1.1947), 6 гарадоў (Браслаў, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Дрыса, Полацк), 6 гар. пасёлкаў (Асвея, Відзы, Друя, Дунілавічы, Ушачы, Шаркаўшчына), 217 сельсаветаў, 15 раёнаў: Асвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі (перададзены з Віцебскай вобл.), Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Шаркаўшчынскі (перададзены з б. Вілейскай вобл.). Выдавалася абл. газ. «Бальшавіцкі шлях» (з 1952 «Сцяг камунізма») і 15 раённых газет. Пасля скасавання П.в. Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Шаркаўшчынскі р-ны перададзены ў Маладзечанскую вобласць; Асвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі — у Віцебскую вобласць.

т. 12, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адм.-тэр. адзінка ў БССР ў 1944—60. Цэнтр — г. Маладзечна. Створана 20.9.1944 з б. Вілейскай вобласці з далучэннем Валожынскага, Іўеўскага, Юрацішкаўскага р-наў Баранавіцкай вобл. 8.1.1954 да М.в. далучаны Івянецкі р-н Баранавіцкай вобл., Іўеўскі р-н перададзены Гродзенскай вобл. У 1959 пл. вобласці 24,3 тыс. км², нас. 848 тыс. чал., у т. л. 767 тыс. сельскага; 10 гарадоў, 8 гар. пасёлкаў, 253 сельсаветы; 22 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Валожынскі, Відзскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі, Юрацішкаўскі. 20.1.1960 вобласць скасавана. Раёны перададзены Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абл.

т. 9, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Партизанская правда» [газ., Дунілавіцкі падп. РК КП(б)Б] 8/14; 9/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)