Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫВЯ́ТЫ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (выцякае з возера), каля паўд. ускраіны г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 36,1 км², даўж. 9,9 км, найб.шыр. 4,5 км, найб.глыб. 12 м, даўж. берагавой лініі 37,6 км. Пл. вадазбору 459 км². Схілы катлавіны пераважна пад лесам, асіметрычныя: на Пнвыш. 30—37 м, месцамі разараныя, на Пд да 5 м, забалочаныя. На Пд і ПдУ 3 вял. залівы. Дно да глыб. 3,5—5 м выслана пяскамі, ніжэй глеямі і сапрапелямі. 6 астравоў агульнай пл. 0,92 км². Шыр. паласы расліннасці да 200 м. Трапляюцца рэдкія для флоры Беларусі віды раслін: наяды гнуткая і малая, гідрыла кальчаковая; адзначана гнездаванне лебедзя-шыпуна, які занесены ў Чырв. кнігу. У возера ўпадаюць рэчкі Усвіца (злучае з воз. Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Рака (злучае з воз. Рака), 6 ручаёў. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў, на паўн. беразе турбаза «Браслаўскія азёры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Золвіца (р., бас.воз.Дрывяты) 4/292
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рака (р., бас.воз.Дрывяты) 4/292
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙКА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 52 км. Пл. вадазбору 1050 км². Выцякае з воз.Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава. Асн. прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная. Пойма забалочаная. Рэчышча слабазвілістае. Каля в. Друйск плаціна і сажалка б. Браслаўскай ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Усвіца (р., бас.воз.Дрывяты) 4/292; 5/60
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км².
Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз.Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІТЫ́НІЯ (Bithynia),
род прэснаводных бруханогіх малюскаў сям. гідрабіід. Каля 20 відаў у Еўразіі і на в-ве Грэнландыя. Занесены ў Паўн. Амерыку. Жывуць у стаячых і праточных вадаёмах, на раслінах, камянях, у глеі. На Беларусі 2 віды: бітынія шчупальцавая (B. tentaculata) пашырана ў рэках, азёрах, вадасховішчах; бітынія Ліча (B. leachi) — рэдкі від, адзначаны ў азёрах Нарач, Дрывяты, Мястра, некаторых вадаёмах Палесся.
Ракавіна выш. да 15 мм, яйцападобная або авальна-канічная, гладкая, радзей спіральнай формы. Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы. Кормяцца водарасцямі, рэшткамі раслін і жывёл. Корм для рыб. Ачышчаюць вадаёмы. Некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей, у прыватнасці кашэчай двухвусткі (узбуджальнік апістархозу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,83 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 760 м, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 116 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй ч. разараныя, усх. і зах. тэрасаваныя (выш. тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн нізкія, забалочаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз.Дрывяты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́МАВІЦКІ ПАРК «БЯЛЬМО́НТЫ»,
помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Ахрэмаўцы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.), на паўн.-ўсх. беразе воз.Дрывяты. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага (мураваны палац знішчаны ў 1914). Пл. 65 га, вакол парку 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены 3 вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).
Кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя ч. парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар.