Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮДА́Г (цюрк. Мядзведзь-гара),
гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж. каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каля паўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар.дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́НСКАЯ (Белашапка) Таццяна Міхайлаўна
(н. 27.3.1958, г. Віцебск),
бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіёнка Алімп. гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка свету (1983), Еўропы (1973, 1985). З 1992 — трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХТ-КЛУБ,
спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Мае пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
Першыя Я.-к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720-я г. на Анежскім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.-Пецярбургу і Маскве, у інш. краінах.
Першы на Беларусі Я.-к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуйнейшыя сучасныя спарт. арг-цыі Беларусі, якія маюць Я.-к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мін-ва спорту і турызму Беларусі, спец.дзіцяча-юнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцяча-юнацкая спарт. школа прафсаюзаў у г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛМЕЧ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Лоеў—Рэчыца. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 65 км ад Гомеля. 1263 ж., 502 двары (2003). Участак раённага водаканала. Сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, Палац культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ФА́БРЫКА МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па рамонце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). З 1950 пачала вырабляць гармонікі. З 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эксплуатацыю гал.вытв. корпус, цэх футляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзіцячая мэбля, кухні «Маладзечна», сталы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, камплект дзіцяча-юнацкага пакоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫЯ ШКО́ЛЫ,
спецыялізаваныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, у якіх рыхтуюць юных спартсменаў высокай кваліфікацыі па розных відах спорту.
С.ш. для дзяцей і моладзі бываюць інтэрнатнага тыпу (спалучаюць агульнаадук. і спарт. падрыхтоўку) і ў выглядзе секцый, груп і інш. пры спартыўных клубах. У СССР дзіцячыя С.ш. існавалі з 1934 (Масква, Ленінград, сталіцы саюзных рэспублік і інш.). На Беларусі існуюць з 1945 (Мінск, Брэст, Гомель); ёсць дзіцяча-юнацкія С.ш. і школы вышэйшага спарт. майстэрства (больш за 400 С.ш.; пач. 2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТЭС Інеса Сяргееўна (н. 28.9.1956, Мінск),
бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп.спарт.дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЬКІНА (па мужу Зубарэнка) Аляксандра Юр’еўна
(н. 2.1.1972, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1995). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла вучылішча алімп. рэзерву (1992), Акадэмію фіз. выхавання і спорту Беларусі (1999). З 1992 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст і трэнер ФСТ «Спартак» па веславанні акад. у дзіцяча-юнацкай спарт. школе па водных відах спорту. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі.