КУЗЬМІ́Н (Радыён Асіевіч) (22.11.1891, в. Рабыя Віцебскай вобл. — 24.3.1949),
сав. матэматык. Чл.-кар. АН СССР (1946). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1922 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук. працы па тэорыі лікаў і матэм. аналізе. Вывучаў арыфметычную прыроду лікаў, тэорыю дзэта-функцый Аўтар шэрагу падручнікаў.
Літ.:
Венков Б.А., Натансон И.П. Р.О.Кузьмин (1891—1949) // Успехи мат. наук. 1949. Т. 4, вып. 4.
т. 8, с. 564
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
З,
дзевятая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Ꙁ («зямля»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўной Ζ («дзэта»). У старабел. пісьменстве абазначала гукі «з» і «з’» («законъ», «возити»). Мела таксама лічбавае значэнне «сем». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму Паралельна з ёй, хоць і больш абмежавана, для абазначэння гукаў «з» і «з’» выкарыстоўвалася літара Ѕ («зяло»), што ўзнікла шляхам відазмянення грэка-візант. S («дыгама»). У сучаснай бел. мове абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі «з» і «з’» («зара», «зіма»), а перад глухімі зычнымі ці на канцы слоў — парныя да іх па звонкасці і глухасці гукі «с», «с’» («казка» — «каска», «лезці» — «л’эс’ц’і», «мазь» — «мас’», «полаз» — «полас’»), Уваходзіць у склад дыграфа «дз» («нэндза», «радзіма»).
А.М.Булыка.
т. 6, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)